Васіль Рыгоравіч Рудніцкі

Васіль Рыгоравіч Рудніцкі (1899, в. ПакелеўкаМсціслаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі вучоны, педагог.

Васіль Рыгоравіч Рудніцкі
Дата нараджэння 1899
Месца нараджэння

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У ліпені 1931 года быў прызначаны Наркамам асветы БССР першым дырэктарам Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута, да гэтага працаваў дэканам педфака БДУ. Арыштаваны 11 снежня 1936. Падчас арышту дырэктар Калінінскага педагагічнага інстытута ў Клімавічах[крыніца?]. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 27 кастрычніка 1938 года за «контррэвалюцыйную нацдэмаўскую дзейнасць» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда БССР ад 13.6.1956. Асабовая справа Р. № 5382 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

Літаратура

правіць