Васіль Сцяпанавіч Жудро

Васіль Сцяпанавіч Жудро́[1] (1917, Карані, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 20 красавіка 1942, Мінск, БССР) — кіраўнік падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Васіль Сцяпанавіч Жудро
Дата нараджэння 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1942(1942-04-20)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны I ступені

БіяграфіяПравіць

У 1938 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941 годзе быў датэрмінова дэмабілізаваны і накіраваны на працу ў пракуратуру горада Пінск. Вайна заспела Жудро ў Мінску, дзе ён вучыўся на юрыдычных курсах. З першых дзён акупацыі Васіль Жудро ўступіў у групу гарадскіх падпольшчыкаў, а таксама ўсталяваў сувязь з падпольшчыкамі групы Камарова (псеўданім В. З. Каржа), якая дзейнічала ў Пінскай, Баранавіцкай і Мінскай абласцях. Першапачаткова В. С. Жудро выступаў у ролі сувязнога і агітатара, наладзіўшы цеснае ўзаемадзеянне Мінскага падполля з партызанскімі атрадамі Каржа і Варанянскага. Падпольшчыкі забяспечвалі партызан зброяй і медыкаментамі, а таксама перапраўлялі жыхароў Мінска ў атрады.

У снежні 1941 гады Жудро быў абраны кіраўніком аднаго з райкамаў Мінскага падпольнага гаркама. Пад яго кіраўніцтвам быў здзейснены шэраг буйных дыверсій на прадпрыемствах Мінска, пушчана пад адхон мноства эшалонаў ворага, знішчаліся дробныя групы нямецкіх салдат шляхам арганізацыі засад у ваколіцах горада.

17 красавіка 1942 года Васіль Жудро атрымаў агнястрэльнае раненне ў жывот пры спробе затрымання ў прыгарадзе Мінска, аднак здолеў схавацца ад пераследу і дабрацца да явачнай кватэры. Падпольшчыкі падманным шляхам арганізавалі яго шпіталізацыю ў 1-ю клінічную бальніцу, але лекарам не ўдалося паспяхова зрабіць Жудро аперацыю і 20 мая ён памёр.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені пасмяротна. Імем Васіля Жудро названа вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць