Васіль Сцяпанавіч Казакоў

беларускі дзяржаўны дзеяч

Васі́ль Сцяпа́навіч Казако́ў (4 сакавіка 1935, в. Усушак Чавускага раёна Магілёўскай вобласці — 9 верасня 2018[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі з 1990 па 1994 год.

Васіль Сцяпанавіч Казакоў
1-ы міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
17 ліпеня 1990 — 24 кастрычніка 1994
Пераемнік Інэса Міхайлаўна Драбышэўская
5-ы міністр аховы здароўя БССР
1990 — 1991
Папярэднік Уладзімір Сяргеевіч Улашчык
Нараджэнне 4 сакавіка 1935(1935-03-04)
Смерць 9 верасня 2018(2018-09-09) (83 гады)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць урач, медыцынскі адміністратар, міністр аховы здароўя, галоўны ўрач
Месца працы
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 сакавіка 1935 года ў в. Усушак Чавускагаі раёна Магілёўскай вобласці. У 1959 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Пасля заканчэння Мінскага медінстытута вярнуўся ў родны рэгіён, дзе прайшоў усе прыступкі службовай лесвіцы — ад радавога ўрача да кіраўніка абласнога звяна. Чатыры гады працаваў тэрапеўтам Хоцімскай райбальніцы, яшчэ пяць гадоў — намеснікам галоўнага ўрача.

З 1965 па 1972 гады — узначальваў Касцюковіцкую райбальніцу. У 1972 яму прапанавалі пасаду намесніка загадчыка аддзела аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама, а затым 9 гадоў ён кіраваў гэтым аддзелам.

У 19871990 — намеснік міністра аховы здароўя БССР.

У 1990[2] — 1994[3] гг. — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З 1994 года — галоўны ўрач санаторыя-прафілакторыя «Свiтанак».

Пад рэдакцыяй В. Казакова выдадзены «Даведнік лекара агульнай практыкі» ў 2 тамах. Ён — аўтар шэрагу прац пра захворванні дзяцей у Беларусі пасля аварыі на ЧАЭС.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 3. — Минск. 2006.
  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002.
  • Комиссары и министры здравоохранения Беларуси: историко-биографические сведения / И. В. Пантюк // Медицинские новости. — 2009. — № 7. — С. 4—10. — Сведения доступны также по Интернету: http://www.mednovosti.by/journal.aspx?article=4346.

Спасылкі правіць