Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі, пасольствах у Крым і Маскву. Перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм. Атрымаў 5 лістапада 1569 года ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа на Лагойску і Бярдзічаве[3].
Двойчы жанаты. У першым шлюбе з Аляксандрай з Чартарыйскіх меў дачку Анастасію (жонку Івана Мялешкі) і трох сыноў — Юрыя, Каленіка і Яўстахія. У другім шлюбе з Анастасіяй Сапоткаўнай меў дачку Аляксандру (жонку Аляксандра Хадкевіча) і сына Яўстахія Серафіна[4].
Пакінуў тастамент[5], паводле якога частка зямель пераходзіла дачцэ Аляксандры, а частка — малалетняму сыну ад другога шлюбу Яўстахію Серафіну. Наказаў пахаваць сябе ў Супрасльскім манастыры. На надмагіллі Васіля, зробленым са звычайнага каменю, была выява родавага герба і надпіс «Въ лето от нароженія Господа Бога и Спаса нашего Іисуса Христа 1571 мѣсеца августа 13 дня въ неделю, преставися рабъ Божій панъ Васили Тышковичъ воевода смоленскій, староста менскій и пинскій, положенъ въ храмѣ Благовѣщенія Богородицы въ монастыру Супраськомъ»[6]. Станам на 1871 год надмагілля ў царкве ўжо не было, цяпер яно захоўваецца ў музеі Вільнюскага ўніверсітэта.
↑ абвГрыцкевіч А. Тышкевічы // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 682. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.