Васіль Уладзіміравіч Дзякаў
Васі́ль Уладзі́міравіч Дзя́каў (1897 — 5 кастрычніка 1936) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.
Васіль Уладзіміравіч Дзякаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
1897 |
||||||
Смерць |
5 кастрычніка 1936 |
||||||
Партыя | УКП(Б) (1915) |
Біяграфія
правіцьЗ 1920 года на савецкай рабоце ў Варонежы і Стаўраполлі.
З 1923 года ў Беларусі — загадчык Арганізацыйным аддзелам Віцебскага губернскага камітэта РКП(б), пасля загадчык Арганізацыйным аддзелам ЦБ КП(б)Б.
З 4 лютага 1924 года — член Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), а з 9 лютага — член яго Прэзідыума. З 22 лютага адначасова загадчык Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б).
У маі 2024 года на XIII канферэнцыі Кампартыі Беларусі быў абраны Цэнтральны камітэт КП(б) і Дзякаў увайшоў у склад Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі. На яго былі ўскладзены таксама абавязкі загадчыка Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦК КП(б) Беларусі і загадчыка Аддзелам друку ЦК КП (б) Беларусі.
З 13 верасня 1925 года прызначаны на пасаду адказнага сакратара Якуцкага абласнога камітэта РКП(б)-УКП(б).
У 1931—1935 гадах працаваў начальнікам Упраўлення пошукаў і праектавання будаўніцтва канала Масква - Волга.
Арыштаваны 8 верасня, расстраляны 5 кастрычніка 1936 года.
Член ЦК КПБ (1924—1925), член бюро ЦК КП(б)Б (1924—1925).