Васіль Уладзіміравіч Люцікаў
Васіль Уладзіміравіч Люцікаў (нар. 22 чэрвеня 1957, Слуцк Мінскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.
Васіль Уладзіміравіч Люцікаў | |
---|---|
Нараджэнне |
22 ліпеня 1957 (67 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа».
Працоўную дзейнасць пачаў вучнем токара на Слуцкім аўтарамонтным заводзе. Працаваў урачом-інтэрнам-хірургам Барысаўскай гарадской бальніцы, урачом-хірургам Жодзінскай гарадской бальніцы, намеснікам галоўнага ўрача па паліклінічнай рабоце Жодзінскага гарадскога тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання. Быў галоўным урачом санаторыя-прафілакторыя «Дудзінка». Займаў пасаду намесніка начальніка па лячэбна-прафілактычнай рабоце — галоўнага ўрача ўпраўлення спартыўна-аздараўленчай і лячэбна-прафілактычнай работы рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Беларускі аўтамабільны завод».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].