Васіль Уладзіміравіч Пятроў
Васіль Уладзіміравіч Пятро́ў[2] (руск.: Василий Владимирович Петров; 19 ліпеня 1761 — 3 жніўня 1834) — расійскі фізік, адзін з першых расійскіх электратэхнікаў, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук.
Васіль Уладзіміравіч Пятроў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 8 (19) ліпеня 1761 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня (3 жніўня) 1834 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка і электратэхніка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў горадзе Абаянь. У 1785 годзе скончыў Харкаўскі калегіум. Вучыўся ў Пецярбургскай настаўніцай семінарыі. У 1795—1833 гадах прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Адкрыў (1802) электрычную дугу (з дапамогай створанай ім буйнейшай для таго часу гальванічнай батарэі) і паказаў на магчымасць яе практычнага ўжывання. Даследаваў хімічнае дзеянне току, электраправоднасць, люмінесцэнцыю, электрычныя з’явы ў газах. Стварыў шэраг электрычных прылад.
Зноскі
- ↑ а б Петров Василий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн, 2001
ЛітаратураПравіць
- Пятроў Васіль Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 167. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
СпасылкіПравіць
- Петров, Василий Владимирович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Профіль Васіля Уладзіміравіча Пятрова на афіцыйным сайце РАН