Васіль Фаміч Шаранговіч
Васіль Фаміч Шаранговіч (4 сакавіка 1897, в. Качаны, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці — 15 сакавіка 1938, г. Масква) — дзяржаўны дзеяч БССР, удзельнік устанаўлення савецкай улады на Беларусі.
Васіль Фаміч Шаранговіч | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
сакавік — ліпень 1937 | |||
Прэм’ер-міністр | Даніла Валковіч | ||
Папярэднік | Мікалай Гікала | ||
Пераемнік | Аляксей Воўкаў | ||
| |||
1934 — 1937 | |||
| |||
1931 — 1934 | |||
| |||
1929 — 1930 | |||
| |||
1921 — 1922 | |||
Партыя | Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў) | ||
Адукацыя | пачатковая | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | Марксісцкі атэізм | ||
Нараджэнне | 20 лютага (4 сакавіка) 1897 | ||
Смерць | 15 сакавіка 1938 (41 год) | ||
Пахаванне | |||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
3 1918 года ў Чырвонай Арміі.
У 1919—1920 гадах на падпольнай рабоце ў Мінскай губерні, быў арыштаваны польскімі ўладамі.
У 1921—1926 гадах намеснік наркама юстыцыі, пракурор БССР, загадчык арганізацыйнага аддзела і адказны сакратар Цэнтральнага Савета прафсаюзаў Беларусі.
3 1926 года на прафсаюзнай рабоце ў Сібіры, 1-ы сакратар Іркуцкага акруговага камітэта УКП(б).
3 кастрычніка 1930 да лютага 1934 года з'яўляўся 2-ім сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б.
3 1934 года — член Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б), упаўнаважаны КПК па Казахстане, з 1936 — па Харкаўскай вобласці.
3 сакавіка да ліпеня 1937 года з'яўляўся 1-ым сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б.
Член ЦК КП(б)Б у 1925—1927 гадах, 1932—1934 гадах, 1937 годзе. Член ЦВК БССР у 1925—1926 гадах, 1931—1934 гадах і яго Прэзідыума ў 1931—1934 гадах.
Зняты з пасады 1-га сакратара паводле пастановы Палітбюро ЦК УКП(б) «Па пытанні аб кіраўніцтве КП(б)Б» ад 27 ліпеня 1937 года і ў той жа дзень арыштаваны ў Маскве. Абвінавачаны ў варожай дзейнасці супраць савецкай улады. 13 сакавіка 1938 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Маскве. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Адамушка У. Дзесяты першы сакратар // Памяць. Гіст.-дак. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998.
- Платонаў Р. Шаранговіч // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
- Шаранговіч Васіль Фаміч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Рэпрэсіі 1934—1935 гг. // Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мінск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.