Васіль Фёдаравіч Маас

Васіль Фёдаравіч Маас (? — пасля 1900[1], Коўна) — расійскі архітэктар, архітэктар мінскага губернскага праўлення.

Васіль Фёдаравіч Маас
Дата смерці не раней за 1900
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах г. Мінск, Адэса
Найважнейшыя пабудовы Будынак гарадскога тэатра

Біяграфія

правіць

Навучаўся ў Акадэміі мастацтваў. У 1864 годзе атрымаў 2 сярэбраны медаль за праект тэатра; у 1865 г. — званне класнага мастака 3 ступені за праект сельскай царквы[2].

Дзейнасць у Адэсе

правіць

З 1856 года працаваў у Адэсе, дзе некаторы час працаваў архітэктарам у Адэскім інжынерным упраўленні i выкладаў у Адэскай рысавальнай школе[3]. Сярод іншага спраектаваў у горадзе будынкі гідрапатычай установы па вул. Елізавецінскай, 16; семінарыі і царквы на рагу Аляксандраўскага праспекта і вул. Паштовай (Жукоўскага), цяпер там тэхнікум; Земскага банка па вул. Садовай, 3[4]; будынак 3-й мужчынскай гімназіі, цяпер корпус універсітэта ўнутраных спраў на Успенскай[5].

Дзейнасць у Мінску

правіць

Пад старасць у 1889 годзе Васіль Маас па невядомай прычыне пераехаў у Мінск[5][6], дзе стаў архітэктарам губернскага праўлення. У Мінску распісаў плафон глядзельнай залы Гарадскога тэатра.

Спрабаваў стварыць школу для мастакоў з малазабяспечаных пластоў грамадства, якая магла б зарабляць правядзеннем выставак[6]. 3 мэтай збору сродкаў па ініцыятыве В. Мааса у 1891 годзе ў Мінскy была адкрыта мастацкая выстаўка, на якой экспанаваліся творы мясцовых мастакоў, якая стала першай выстаўкай прафесійнага выяўленчага мастацтва ў Беларусі і паклала пачатак рэгулярнай выставачнай дзейнасці беларускіх мастакоў[3]. Адкрылася яна 24 мая 1891 года ў залах Дваранскага сходу. Было прадстаўлена каля 100 карцін, у ліку якіх знаходзіліся творы А. Бартэльса, Я. Матэйкі, І. Айвазоўскага, Э. Сукоўскага, Я. Тышыньскага  (польск.), Мяшчэрскага[6]. Аднак яна не мела таго поспеху, на які разлічвалі арганізатары. Пасля пакрыцця расходаў засталася зусім нязначная сума[6].

У канцы 1891 года В. Ф. Маас стварыў мастацка-сталярную майстэрню, у якой не толькі бясплатна выкладаў, але і выдаваў вучням штотыдзень па 50 капеек са сваіх сродкаў, каб даць ім магчымасць хадзіць на заняткі. Для майстэрні было выдзелена памяшканне пры летнім тэатры ў гарадскім садзе. З надыходам летняга тэатральнага сезона майстэрня пазбавілася памяшкання і з-за адсутнасці грошай на наём іншага спыніла існаванне[6].

Але В. Ф. Маас не здаецца. У 1894 годзе ён звяртаецца ў Акадэмію мастацтваў з просьбай дапамагчы ў арганізацыі мастацкай школы. Пры гэтым паведамляе, што мінскія жывапісцы — баталіст А. Папоў і акварэліст Э. Сукоўскі згодныя гэтак жа, як і ён, выкладаць бясплатна. Аднак і гэтая спроба скончылася безвынікова[6].

Дзейнасць В. Мааса сустрэла супраціў з боку чыноўнікаў, у выніку чаго ён пасля 1900 года з’ехаў у Коўна, дзе і памёр[5].

Зноскі

Спасылкі

правіць