Васіль Фёдаравіч Мачульскі

літаратуразнавец

Васіль Фёдаравіч Мачульскі (9 жніўня 1893, в. Навасады, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 29 кастрычніка 1973, Масква, РСФСР, СССР) — літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1946).

Васіль Фёдаравіч Мачульскі
Дата нараджэння 9 жніўня 1893(1893-08-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1973(1973-10-29) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, літаратуразнавец
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Камісія мовы і літаратуры Інбелкульта. 1927, Менск. Злева направа сядзяць: У. Чаржынскі, А. Гурло, Б. Эпімах-Шыпіла, Я. Колас, І. Замоцін, С. Некрашэвіч. Стаяць: М. Байкоў, Я. Пушча, В. Мачульскі.

Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара. Яго бацька Фёдар Фёдаравіч (1862—1919), скончыў Мінскую духоўную семінарыю, быў святаром у вёсцы Навасады і мястэчку Магільна, маці Аляксандра Сямёнаўна (1862—1922), хатняя гаспадыня.

Пасля заканчэння Мінскага духоўнага вучылішча з 1907 года вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, але не скончыўшы яе ў 1911 г. паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, з 1912 г. вучыўся на славяна-рускім аддзяленні філалагічнага факультэта ўніверсітэту, у кастрычніку 1915 г. перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1917 г. У 1918 г. член Беларускай сацыялістычнай грамады, супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камітэта ў Маскве, у 1919—1924 гг. выкладчык у Слуцку, у 1925—1933 гт. навуковы супрацоўнік Інбелкульта, АН Беларусі, адначасова (з 1929) выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта ў Менску.

21 лютага 1933 г. рашэннем Прэзідыума БАН быў звольнены з Інстытута літаратуры і мастацтва як «класава-варожы элемент». У 1934—1971 гг. выкладчык ВНУ Масквы: Камуністычнага ўніверсітэта, Прамакадэміі, Акадэміі грамадзянскага паветранага флоту. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў апалчэнні. У 1934—1947 гг. працаваў настаўнікам, дырэктарам школы ў Маскве. 1945 г. член КПСС, з 1947 г. выкладчык Ваенна-палітычнай акадэміі, Паліграфічнага інстытута. У 1952—1971 гг. дацэнт кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта.

Друкаваўся з 1927 г. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання твораў Максіма Багдановіча (т. 1—2, 1927—1928), Алеся Гаруна (1929).

  • Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым». — Менск, 1933.
  • Тэхніка работы з кнігай. — Менск, 1933.

Зноскі

Літаратура

правіць