Васіль Фёдаравіч Шышкоў

Васі́ль Фёдаравіч Шышкоў (1900, в. Новае Сяло Талачынскага раёнаневядома) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Васіль Фёдаравіч Шышкоў
Сцяг Народны камісар земляробства БССР
5 лістапада 1937 — 21 красавіка 1938
Кіраўнік урада Апанас Кавалёў
Папярэднік Мікалай Нізоўцаў
Пераемнік Міхаіл Кулагін
Нараджэнне 1900
Смерць не раней за 1985
Партыя УКП(б) (1925)
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне
Маёр
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За ўзяцце Берліна»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1900 годзе ў вёсцы Новае Сяло. Член КПСС з 1925 года.

З 1914 года на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1914—1960 гг. — пастух, парабак, удзельнік Грамадзянскай вайны, сакратар Навасельскага сельсавета, сакратар партячэйкі, арганізатар калгаса, старшыня Талачынскага райвыканкама, загадчык ОРГА Асіповіцкага райкама УКП(б), палітработнік Чырвонай Арміі, народны камісар земляробства Беларускай ССР, на партыйнай працы ў Беларускай ССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік інтэнданта 47-й арміі па палітычнай частцы, пасля вайны жыў у Сімферопалі.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання.

Памёр у Севастопалі пасля 1985 года.

СпасылкіПравіць