Васіль Фёдаравіч Якуша

Васіль Фёдаравіч Якуша (нар. 30 чэрвеня 1958, сяло Зазім'е, паблізу Кіева) — беларускі спартсмен, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў у акадэмічным веславанні, Заслужаны майстар спорту СССР (1984).

Васіль Якуша
Пол мужчынскі
Поўнае імя Васіль Фёдаравіч Якуша
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне і веславальны спорт[d]
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1958(1958-06-30) (65 гадоў)
СССР
Памёр 24 лістапада 2020(2020-11-24)[1] (62 гады)
Грамадзянства  СССР
Гады кар’еры з 1980
Рост 194 см
Вага 95 кг

Скончыў школу трэнераў пры ваенным інстытуце фізкультуры (1984, Ленінград). На Алімпіядзе 1980 года ў Маскве выйграў сярэбраны медаль у адзіночцы. Праз 8 гадоў, на Алімпіядзе 1988 года ў Сеуле, разам з Аляксандрам Марчанка выйграў бронзу ў парнай двойцы. На Гульнях у Маскве прадстаўляў Азербайджан, з 1984 года выступаў за Беларусь.

Зноскі

  1. На 63-м году жизни ушел из жизни Василий Фёдорович Якуша | ФГСР Праверана 25 лістапада 2020.
  2. Olympedia — 2006. Праверана 22 снежня 2020.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 258-259. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі правіць