Васіль (Лужынскі)

праваслаўны дзеяч, архірэй

Васіль (свецкае імя: Васіль Венядзікт Лужы́нскі; 1791[B], Старая Рудня, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня — 2 лютага (21 студзеня) 1879, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч Расійскай імперыі, епіскап Аршанскі (1833—1840), архіепіскап Полацкі (1840—1866), адзін з ініцыятараў Полацкага царкоўнага сабора. Доктар багаслоўя (1825).

Васіль
Васіль
Епіскап Аршанскі
6 снежня 1833 — 1838
Царква Кіеўская, Галіцкая і ўсяе Русі мітраполія
2-і Архіепіскап Беларускі
1838 — 6 сакавіка 1839
Царква Кіеўская, Галіцкая і ўсяе Русі мітраполія
Папярэднік Іасафат Булгак
Епіскап Аршанскі
6 сакавіка 1839 — 7 ліпеня 1840
Царква Руская праваслаўная царква
Архіепіскап[A] Полацкі
7 ліпеня 1840 — 27 сакавіка 1866
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Ісідар (Мікольскі)
Пераемнік Сава (Ціхаміраў)
Адукацыя Полацкая духоўная семінарыя (1814)
Полацкая езуіцкая акадэмія (1816)
Галоўная семінарыя пры Віленскім універсітэце (1819)
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Імя пры нараджэнні Васіль Венядзікт Лужынскі
Нараджэнне 1791(1791)
Старая Рудня, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя
Смерць 21 студзеня 1879(1879-01-21)
Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя
Пахаванне Любашкава
Бацька Стэфан Лужынскі
Прыняцце свяшчэннага сану 6 жніўня 1819
Епіскапская хіратонія 9 лютага 1834

Узнагароды
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Уніяцкі епіскап

правіць

Нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага святара Стэфана Лужынскага. З-за смерці бацькі выхоўваўся ў стрыечнага дзядзькі, двараніна-католіка. Навучаўся ў Полацкай духоўнай семінарыі (1807—1814), Полацкай езуіцкай акадэміі (1814—1816), скончыў Галоўную каталіцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце (1819) ў ступені кандыдата філасофіі.

Па вяртанні ў Полацк стаў адным з бліжэйшых памочнікаў архіепіскапа Іаана Красоўскага. У 1819 годзе быў пасвечаны ў іерэя і прызначаны інспектарам Полацкай уніяцкай духоўнай семінарыі з правамі рэктара. Кіраваў семінарыяй да 1823 года.

У 1824 годзе радай Віленскага ўніверсітэта быў абраны прэфектам Галоўнай каталіцкай семінарыі, на пасадзе кафедральнага каноніка заснаваў хор. У 1829 годзе прызначаны асэсарам уніяцкай калегіі ў Пецярбургу, дзе пазнаёміўся з Іосіфам Сямашкам і падтрымаў яго планы па пераводзе ўніятаў у праваслаўе[1].

У 1833 годзе стаў малодшым протаіерэем Полацкага кафедральнага сабора і старшынёй Беларускай кансісторыі. 6 снежня 1833 года Іасафат Булгак прызначыў, а 28 студзеня 1834 года пасвяціў Лужынскага ў епіскапа Аршанскага, вікарыя Беларускай уніяцкай архіепархіі.

Пасля смерці Іасафата Булгака ў 1838 годзе атрымаў паўнамоцтвы епіскапа Беларускага (Полацкага). 12 лютага 1839 года разам з Іосіфам Сямашкам, Антоніем Зубкам і іншым уніяцкім духавенствам падпісаў акт Полацкага царкоўнага сабора аб скасаванні Берасцейскай уніі і далучэнні да праваслаўя[2]. У адрозненне ад архіепіскапа Смарагда, выступаў за агульнае, саборнае ўз’яднанне праз асцярожныя ўнутраныя змены ў самой уніяцкай царкве[3].

Праваслаўны архірэй

правіць

6 сакавіка 1839 года прызначаны епіскапам Аршанскім, вікарыем Магілёўскай епархіі. 7 ліпеня 1840 года быў узведзены ў праваслаўнага епіскапа Полацкага і Віцебскага, з 1841 года — архіепіскапа.

Дзейнасць архіепіскапа Васіля на гэтай пасадзе была прысвечана аднаўленню колішніх праваслаўных рэліквій і храмаў, умацаванню праваслаўя сярод насельніцтва. Пры яго ўдзеле быў адрожаны Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр: адрамантавана Спаса-Праабражэнская царква, узведзены багадзельня і жаночае епархіальнае вучылішча. Архіерэй ладзіў хросныя хады з крыжом Ефрасінні Полацкай, у выніку чаго былі сабраны ахвяраванні на аднаўленне манастыра, асвечанага ў 1842 годзе. Ён неаднаразова хадайнічаў аб перанясенні мошчаў святой Ефрасінні з Кіева ў Полацк, аднак станоўчага адказу не атрымліваў[1].

У 1842 годзе перанёс архірэйскую рэзідэнцыю з Полацка ў Віцебск. Актыўна займаўся місіянерскай дзейнасцю, дзякуючы чаму далучыў да праваслаўя 5 тыс. старавераў, для якіх заснаваў аднаверскія прыходы. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў падтрымаў царскія ўлады, за што падвергся нападу з боку паўстанцаў[4].

У 1866 годзе быў вызвалены ад кіравання епархіяй і прызначаны членам Свяцейшага сінода. З’яўляўся ганаровым сябрам Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (1876). У апошнія гады жыцця напісаў манаграфію «Нататкі», заснаваную на ўласных успамінах пра ліквідацыю ўніяцтва ў Паўночна-Заходнім краі.

Памёр у Санкт-Пецярбургу 21 студзеня 1879 года. Пахаваны каля царквы ў сваім маёнтку Любашкаве на Віцебшчыне, за савецкім часам надмагілле было знішчана.

Памяць

правіць

На месцы пахавання архіепіскапа, побач з вёскай Макарава цяперашняга Віцебскага раёна ў 2016 годзе быў пастаўлены і асвечаны памятны крыж[5].

Узнагароды

правіць

Заўвагі

правіць
  1. з 7 ліпеня 1840 па 5 красавіка 1841 года — епіскап
  2. па іншых звестках — 1786, 1787, або 2 лютага 1789 года

Зноскі

  1. а б в Алексій Хацееў; М. М. Наско, А. М. Філатава. Васіль (Лужынскі) (руск.). Праваслаўная энцыклапедыя, Т. 7 (30 лістапада 2009). Праверана 15.02.2019.
  2. Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст., Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2001., С. 262
  3. Полацкая праваслаўная епархія . Віцебская абласная бібліятэка (11 чэрвеня 2019). Праверана 17.02.2019.
  4. Алексій Хацееў. 8 лютага 2019 года спаўняецца 140 гадоў з дня смерці паплечніка мітрапаліта Іосіфа Сямашкі — архіепіскапа Полацкага і Віцебскага Васіля Лужынскага (1791—1879) (руск.). Сайт Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра (8 лютага 2019). Праверана 15.02.2019.
  5. 15 верасня 2016 годf быў асвечаны крыж на месцы пахавання архіепіскапа Васіля (Лужынскага) (руск.). Сайт Тадулінскага Свята-Успенскага жаночага манастыра (16 верасня 2016). Праверана 15.02.2019.

Літаратура

правіць