Васіль I Дзмітрыевіч
Васіль Дзмітрыевіч (1371 — 28 лютага 1425) — вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі з 1389, старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога і вялікай княгіні Еўдакіі, дачкі вялікага князя суздальскага Дзмітрыя Канстанцінавіча.
Васіль I Дзмітрыевіч | |
![]() | |
Дзейнасць | палітык |
---|---|
Веравызнанне | праваслаўная царква |
Нараджэнне | 30 снежня 1371 |
Смерць | 27 лютага 1425 (53 гады) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Рурыкавічы |
Бацька | Дзмітрый Данскі |
Маці | Еўдакія Дзмітрыеўна[d] |
Жонка | Соф’я Вітаўтаўна |
Дзеці | Ганна Васільеўна Маскоўская[d], Васіль II, Настасся Васільеўна[d], Іван Васільевіч[d] і Vasilisa Vasilievna[d] |
Знешняя палітыкаПравіць
Працягваў аб'яднанне рускіх земляў. Пакінуў аб сабе памяць кіраўніка цвёрдага і асцярожнага. У 1392 Васіль I далучыў Ніжагародскае і Мурамскае княства, у 1397—1398 - Бежацкі Верх, Волагду, Усцюг і землі комі. Двойчы рабіў спробы адабраць сілай у Ноўгарада Двінскую зямлю, але так і не змог зрабіць гэтага. Для прадухілення небяспекі з боку Залатой Арды Васіль I уступіў у саюз з Літвой (1392), які апынуўся нетрывалым, бо князь Вітаўт у 1403—1404 захапіў Вязьму і Смаленск. Пасля разгрому ў 1391 і 1395 Залатой Арды Цімурам адмовіўся ад выплаты даніны; пасля нашэсця ў 1408 Едыгея вымушаны быў вярнуцца да выплаты даніны.
Унутраная палітыкаПравіць
Пры Васілі I працягвала расці феадальнае землеўладанне. З узмацненнем улады вялікага князя адбываліся вывад з вядзення феадалаў часткі судовых спраў і перадача іх у рукі вялікакняжацкіх намеснікаў і валасцеляў.
Вынікі кіраванняПравіць
Дзякуючы яго прадбачлівай палітыцы за 36 гадоў кіравання маскоўскае княства не адчула якія-небудзь унутраных узрушэнняў. За гэты перыяд часу Масква толькі аднойчы, у 1408 годзе падвергнулася нашэсцю сіл Арды, але Едыгей так і не змог захапіць горад.
Гл. таксамаПравіць
Спіс: Маскоўскія князі (1276—1598)
Папярэднік: Дзмітрый Данскі |
Вялікі князь маскоўскі 1340 – 1353 |
Пераемнік: Васіль II Цёмны |