Васілішкаўскі валун

Васілішкаўскі валун — помнік прыроды ў Беларусі. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобл.

Васілішкаўскі валун

Валун ружовага буйназярністага граніту (рапаківі) даўжыня 4,9 м, шырыня 3 м, вышыня 1,7 м, у абводзе 11,7 м, аб'ём 25 м³, маса 66 т. Прынесены ледавіком каля 125 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. На паўднёвым баку мае паглыбленне памерам 0,5 х 0,6 м са згладжанымі і адшліфаванымі сценкамі, якое нагадвае крэсла, каля яго ямка глыбінёй 3 см, у папярочніку 5 см. У старажытныя часы валуну пакланяліся.

Літаратура правіць