Ватраслаў Ягіч (харв.: Vatroslav Jagić; 6 ліпеня 1838, Вараждзін — 5 жніўня 1923, Вена) — харвацкі і расійскі філолаг-славіст, член Пецярбургскай АН (1880).

Ватраслаў Ягіч
Vatroslav Jagić
Бюст Ватраслава Ягіча ў Венскім універсітэце
Бюст Ватраслава Ягіча ў Венскім універсітэце
Дата нараджэння 6 ліпеня 1838(1838-07-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1923(1923-08-05)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Nikolaus von Jagić[d]
Род дзейнасці мовазнавец, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, філолаг-класік, філолаг, славіст
Навуковая сфера філалогія, славістыка, палеаграфія, археаграфія, літаратуразнаўства
Месца працы Заграбская гімназія,
Наварасійскі ўніверсітэт,
Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт,
Берлінскі ўніверсітэт,
Венскі ўніверсітэт
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Франц Міклашыч
Вядомыя вучні Boris Lyapunov[d] і Vladimir Ćorović[d]
Вядомы як адзін з найбуйнейшых экспертаў у вобласці славянскага мовазнаўства ў другой палове XIX стагоддзя.
Член у
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Венскі ўніверсітэт (1860). Прафесар Наварасійскага (1872-74), Берлінскага (1874-80), Пецярбургскага (1881-86) і Венскага (1886—1908) універсітэтаў. Асноўныя працы прысвечаны праблемам мовазнаўства, філалогіі, тэксталогіі, палеаграфіі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, права, гісторыі (у т. л. гісторыі славяназнаўства). Ягіч адыграў вялікую ролю ў крыніцазнаўстве, падрыхтаваўшы выданні стараславянскіх і паўднёваславянскіх помнікаў. Яму належаць шматлікія даследаванні старажытнаславянскага пісьменства, пра мову стараславянскіх тэкстаў, па гісторыі харвацкай і рускай моў. Значную ўвагу Ягіч надаваў паўднёваславянскаму фальклору, старой харвацкай літаратуры, гісторыі рускай літаратуры 18 ст. Выдавец 1-га міжнароднага славістычнага часопіса, ініцыятар стварэння і рэдактар «Энцыклапедыі славянскай філалогіі». Аказаў істотны ўплыў на развіццё славістыкі ва ўсіх яе галінах, на аб’яднанне славістычнай працы ў розных краінах, выхаваў некалькі пакаленняў славістаў.

Зноскі

  1. а б Vatroslav Jagić // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Vatroslav Jagić // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
  3. а б в г д Catalog of the German National Library Праверана 9 студзеня 2024.
  4. https://parkovi.eu/trazilica-pokojnika Праверана 18 студзеня 2023.