Вацлаў Касцевіч

староста кобрынскі
Герб «Ляліва»

Ва́цлаў Ста́нкавіч Касце́віч герба «Ляліва» (*каля 1448[1] — 1532) — маршалак гаспадарскі[2][3] (1509), староста кобрынскі (1519).

Бацька — Станка Касцевіч, намеснік ковенскі. Брат — Януш, ваявода віцебскі, пасля падляшскі.

У 1501 або 1502 Вацлаў ажаніўся з кобрынскай княгіняй Ганнай, былой жонкай Фёдара Бельскага. Жонка перайшла з праваслаўя ў каталіцтва і фундавала разам з мужам пабудовы ва ўладаннях каталіцкіх цэркваў[4]. У 1512 іхнія правы на Кобрын былі пацверджаныя вялікім князем[5].

Па смерці Ганны, апошняй прадстаўніцы роду Кобрынскіх, атрымаў у арэнду кобрынскія землі. У 1522 годзе збудаваў у Дабучыне (цяпер Пружаны) каталіцкую царкву Свв. Жыгімонта і Вацлава. У 1528 ставіў у войска ВКЛ 41 вершніка[6][7].

Ад другога шлюбу з нейкай Ганнай меў сына і дачку. Сын Пётр памёр у маладым узросце. Дачка Дарота была жонкай князя Яраслава Галоўчынскага (у шлюбе мелі 3 сыноў і некалькіх дачок), а з 1569 года — Станіслава Давойны, ад якога мела яшчэ дачку[8]. Памерла ў 1571 годзе.

Зноскі

  1. Individual Record. Waclaw KOSTEWICZ (AFN: F5TZ-9W) (англ.) . FamilySearch. The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints. Праверана 10 лістапада 2011.
  2. Аннотированный перечень литовских и литовско-русских князей и членов их семей (руск.) . Русский гуманитарный интернет-университет. Праверана 24 ліпеня 2011.
  3. Вячаслаў Ракіцкі Каханне ў ахвяру палітычнай авантуры. Беларуская Атлантыда. Радыё «Свабода». Праверана 24 ліпеня 2011.
  4. Л. Р. Казлоў. Кобрын у складзе Вялікага Княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай. Инфокобрин. Праверана 24 ліпеня 2011.
  5. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — С. 166.(польск.) 
  6. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — С. 51.
  7. zjamjanin НЕ Любич. Сфрагистика (печати/пломбы/перстни-печати),кольца. Литовский кладоискатель-ФОРУМ ВКЛ. Lietuvos lobiu ieskotojas - LDK FORUMAS. Праверана 24 ліпеня 2011.
  8. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — С. 123.(польск.) 

СпасылкіПравіць