Ва́цлаў Міхне́віч (польск.: Wacław Michniewicz, літ.: Vaclovas Michnevičius) (1866 — 14 студзеня 1947) — беларускі і літоўскі архітэктар, прадстаўнік неаготыкі (хаця выконваў асобныя праекты і ў іншых стылях). Стваральнік будынкаў шматлікіх касцёлаў, у тым ліку ў Відзах і ў Дзярэчыне, віленскага Тэатру на Пагулянцы (разам з Аляксандрам Парчэўскім), віленскай гандлёвай залі.

Вацлаў Міхневіч
Waclaw Michniewicz
Дата нараджэння 1866[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1947(1947-01-14)[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Расіі Расійская імперыя
Сцяг Літвы Літва
Альма-матар
Працы і дасягненні
Архітэктурны стыль гістарызм
Найважнейшыя пабудовы Крыты рынак (Вільня, 1906)
Тэатр на Пагулянцы (Вільня, 1914)
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вільня)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся на Ковеншчыне, паходзіў са шляхецкага роду герба Ліс.

Вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы, затым у Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Санкт-Пецярбургу (18891893).

У Вільні некалькі гадоў быў памочнікам гарадскога архітэктара Кіпрыяна Мацулевіча, потым займаў пасаду гарадскога архітэктара (пасля Канстанціна Караедава, 1904—1912). У 1911 годзе разам з Аляксандрам Парчэўскім заснаваў праектна-будаўнічае бюро „Architekt“[3].

Пасля Першай сусветнай вайны вярнуўся ў 1918 годзе ў Каўнас. У 19191925 гадах займаў пасаду галоўнага інжынера ўпраўлення дарог міністэрства шляхоў зносін Літоўскай Рэспублікі[3]. Аўтар кнігі на літоўскай мове пра рамонт і ўтрыманне дарог „Vieškeliai ir paprastieji keliai, jų taisymas ir laikymas“ (Kaunas: Valstybės sp., 1925).

Пахаваны на цвінтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мястэчку Жэймей Ёнаўскага раёна, пабудаванага па ягоным праекце 1899 года ў 1906 годзе[3].

Творчасць правіць

Аўтар праектаў каля 30 будынкаў у Вільнюсе і каля 30 касцёлаў па ўсёй Літве і ў Беларусі. Найважнейшыя праекты: крыты рынак (хале; 19041906); праект рэканструкцыі Гарадской залы ў Вільні пасля пажару (19071912); Польскі тэатр на Пагулянцы (вул. Басанавічаус 13, 19121913, сумесна з Аляксандрам Парчэўскім) [4]; «калоніі» Зямельнага банка і Юзэфа Монтвіла. Праектаваў жылыя дамы з рысамі стылю мадэрн у Вільнюсе на вуліцах Тума-Вайжганта 4/1, 7 (1911), Піліма 5 (1910), Каштону 1, драўляны дом на вуліцы П. Скарынас 5 (абодва 1913). Сааўтар праекта мячэці ў Каўнасе (1930) і іншых будынкаў.

       
Касцёл у Відзах Тэатр на Пагулянцы Касцёл у Кернаве Касцёл Беззаганнага Зачацця

Зноскі

  1. Wacław Michniewicz // MAK
  2. Wacław Michniewicz // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в VLE.
  4. Halina Jotkiałło. 90. rocznica Teatru na Pohulance Архівавана 7 кастрычніка 2007. (польск.)

Спасылкі правіць