Ваўкавыскі павет (1921—1940)

павет у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі
(Пасля перасылкі з Ваўкавыскі павет, 1921-1939)

Ваўкавыскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польскай Рэспублікі ў 1921—1939 гадах.

Ваўкавыскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 15 студзеня 1940
Ваўкавыскі павет на карце

Утвораны пасля Рыжскага міру на далучанай да Польшчы тэрыторыі. Уваходзіў у Беластоцкае ваяводства. Павет падзяляўся на гміны.

У 1927 годзе плошча 3892 км², насельніцтва 115 261 чал., было 16 гмін.

На пачатку Другой сусветнай вайны, Ваўкавыскі павет, як і ўся Заходняя Беларусь, па дамоўленасці ўрадаў СССР і Германіі ў верасні 1939 заняты войскамі Чырвонай Арміі.

У лістападзе 1939 ўключаны ў склад БССР, з 4 снежня 1939 у Беластоцкай вобласці, 15.1.1940 скасаваны. На яго тэрыторыі ўтвораны Ваўкавыскі раён.