Стальнік палявы

від раслін
(Пасля перасылкі з Ваўчуга)

Ста́льнік палявы[3] (Ononis arvensis) — кветкавая расліна роду Стальнік (Ononis) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Стальнік палявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ononis arvensis L., 1759

Сінонімы
Ononis spinosa subsp. hircina

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504024
NCBI  200952
EOL  642874
GRIN  t:313899
IPNI  510215-1
TPL  ild-29424

Этымалогія назвы правіць

Родавая назва расліны паходзіць ад грэчаскага слова «онен», што азначае асёл. Старажытнагрэчаскі фармаколаг Дыяскарыд адзначаў, што аслы ахвотна ядуць стальнік, тады як іншыя жывёлы пазбягаюць яго[4].

Беларускія назвы: стальнік палявы, ваўчуга[5], ваўчуг[6].

Батанічныя характарыстыкі правіць

З’яўляецца шматгадовай травяністай раслінай. Сцёблы ўзыходзячыя, прамыя, апушаныя. Лісце тройчатае, з вялікімі прылісткамі. Кветкі пазухавыя, матыльковыя, ружовыя, на кароткіх кветаножках, на канцы сцябла ўтвараюць коласападобныя суквецці. Цвіце ў чэрвені-ліпені. Плод — боб. Падземная частка складаецца з цёмна-бурага, шматгаловага карэнішча і стрыжневага, у ніжняй частцы галінастага кораня[7].

Медыцынскае прымяненне і фармакалагічныя ўласцівасці правіць

Адвар каранёў стальніку выкарыстоўваюць як кровесупыняльны, слабільны, мачагонны і агіднысупрацьгемаройны сродак, а таксама пры лячэнні падагры, эпілепсіі, запаленні мачавога пузыра і нырак, камянях у нырках. Ванны з адвару травы прызначаюць пры лячэнні экзэмы. Доўгае ўжыванне стальніку памяншае ломкасць капіляраў[7][8].

Карані ўтрымліваюць ізафлавонавы гліказід, салодкі гліказід неўстаноўленай будовы, трытэрпенавы сапанін і крыху эфірнага алею, які ператвараецца ў смалу пры захоўванні[9].

Размнажэнне правіць

Размнажаецца насеннем. Перад пасевам для павышэння ўсходжасці яго стратыфікуюць і пераціраюць з пяском.

Высейваюць стальник рана вясной, як толькі дазволіць стан глебы. Догляд пасеваў пачынаецца адразу ж пасля з’яўлення ўсходаў. У фазе 6-8 лісточкаў праводзяць букеціроўку. На працягу лета глебу рыхляць 3-4 разы, выдаляючы пустазелле[8].

Збор ураджаю правіць

Ураджай збіраюць у два прыёму: спачатку скошваюць надземную масу, якую выносяць з участку, пасля чаго выкопваюць карані на глыбіні да З0 см. Карані мыюць у халоднай вадзе, папярэдне зрэзаўшы рэшткі сцеблаў і сушаць у добра ветраных памяшканнях. Захоўваюць у сухім, добра ветраным памяшканні[10].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Г. Флейшер, Г. Банченко. Лекарственные растения в стоматологии. Стоматологический травник. — Litres, 2018-02-28. — 324 с. — ISBN 9785040763474.
  5. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. а б Вовчуг польовий - 20 Лютого 2012 - Опис лікарських рослин - Лікарські рослини. lekras.at.ua. Праверана 5 лістапада 2018.
  8. а б Стальник полевой(недаступная спасылка). lekmed.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2019. Праверана 5 лістапада 2018.
  9. СТАЛЬНИК ПОЛЕВОЙ (стальник пашенный) — ONONIS ARVENSIS L. (О. hircina Jacq., О. spinosa Bieb., non L.).
  10. Стальник пашенный | лекарственные растения (руск.)(недаступная спасылка). timeherbal.com. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2018. Праверана 5 лістапада 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Стальник пашенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)