Вега
Вега, α Ліры — зорка ў сузор’і Ліры. Бачная зорная велічыня 0,0.


Самая яркая зорка летняга неба ў Паўночным паўшар’і. З Альтаірам і Дэнебам утварае т.зв. вялікі летні трохвугольнік.
Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 18гадз 36мін 56.19с; схіленне +38° 46′ 58.8″. Спектральны клас A0 V. Адлегласць ад Сонечнай сістэмы 26 светлавых гадоў ці 8 парсек. Свяцільнасць у 50 разоў большая за сонечную.
Літаратура правіць
- Вега // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).