Вегетацыйны перыяд
Вегетацы́йны перы́яд[1] — перыяд года, у які магчымыя рост і развіццё (вегетацыя) раслін.
Працягласць залежыць галоўным чынам ад геаграфічнай шыраты, клімату. Іншае значэнне — час, неабходны для развіцця расліны:
- для аднагадовай — ад пасадкі (прарастання насення) да паспявання насення (уборкі ураджаю)
- для шматгадовай — ад узыходу да паспявання насення (уборкі ўраджаю)
- для дрэў — час актыўнай жыццядзейнасці раслін ад пачатку руху соку і распускання пупышак да ападу лісця.
Аднак, для кожнай з раслін існуюць свае мінімальныя тэмпературы. Калі холадаўстойлівыя расліны спакойна пераносяць нізкую тэмпературу, то цеплалюбівыя пры такой тэмпературы могуць загінуць. Таму часта за вегетацыйны перыяд прымаюць кліматычнае лета.
Зноскі
Літаратура
правіць- Вегетацы́йны перы́яд // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 155. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Для паляпшэння артыкула па біялогіі пажадана |