Веда (1951)
«Веда» — навукова-літаратурны часопіс беларускай эміграцыі.
«Веда» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Мова | беларуская |
Выдаваўся ў 1951—1954 гадах у Нью-Ёрку на беларускай мове Крывіцкім (Беларускім) навуковым таварыствам Пранціша Скарыны. Галоўны рэдактар Янка Станкевіч, рэдактар літаратурнага аддзела Антон Адамовіч.
Часопіс друкаваў гістарычныя, этнаграфічныя, мовазнаўчыя і іншыя навуковыя матэрыялы, літаратурныя творы беларускіх эмігранцкіх пісьменнікаў (У. Клішэвіч, М. Сяднёў, У. Сядура, Я. Юхнавец, К. Юхневіч і інш.), інфармацыю пра грамадскае і культурнае жыццё беларускага асяродка ў Амерыцы і іншае. У 1951 годзе выйшла 5 сшыткаў, у 1952 — 12 нумароў у 10 сшытках, у 1953 — 10 нумароў у 4 сшытках, у 1954 — 1 нумар. Дадаткам да часопіса ў 1953 годзе выданы творы Уладзіміра Жылкі, успаміны Кветкі Вітан пра Лявона Дубейкаўскага.
Літаратура
правіць- Сурмач, Г. І. «Веда» / Г. І. Сурмач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 241.