Вежкі (гарадзішча)

Вежкі — археалагічны помнік каля вёскі Вежкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,5 км на поўнач ад вёскі, ніжэй моста, на пойме правага берага ракі Расасенка.

Гарадзішча
Вежкі
54°31′09″ пн. ш. 30°57′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вежкі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000462шыфр 213В000462
Map

Апісанне правіць

Пляцоўка памерам 55×35 м, вышынёй 12-15 м над ўзроўнем ракі. Усходняя частка гарадзішча прыўзнята і каля падножжа ўзгорка злучана насыпам з карэнным правым берагам. З астатніх бакоў абкружана поймай ракі. Стромкасць схілаў 70°. Гарадзішча вядома з 1873 года. Абследавалі ў 1928 годзе І. А. Сербаў, у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць

  • Гарадзішча (в. Вежкі) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 264.