Вейка Хакулінен
Вейка Ёханес Хакулінен (фінск.: Veikko Johannes Hakulinen; 4 студзеня 1925 — 24 кастрычніка 2003) — фінскі лыжнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён і трохразовы чэмпіён свету. Акрамя таго, выступаў на спаборніцтвах нацыянальнага і міжнароднага ўзроўню ў такіх відах спорту, як біятлон, арыентаванне, лыжнае арыентаванне, крос, веславанне.
Асабістая інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол[1][4][…] |
Імя пры нараджэнні | фінск.: Veikko Johannes Hakulinen |
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1925[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 2003[3][1] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Рост | 173 см |
Вага | 66 кг |
Хакулінен нарадзіўся ў карэльскім паселішчы Куркіёкі (цяпер у складзе Расіі).
Вайсковае званне — сяржант. Прафесія — спецыяліст лясной гаспадаркі.
Удзельнічаў у чатырох зімовых Алімпійскіх гульнях, на якіх заваяваў тры залатыя, тры сярэбраныя і адзін бронзавы медаль. На апошняй сваёй Алімпіядзе ў 1964 годзе ўдзельнічаў у якасці біятланіста, аднак у гонцы на 20 кіламетраў фінішаваў толькі 15-м.
Быў абраны спартыўнай персонай года ў Фінляндыі ў 1952, 1953, 1954 і 1960 гадах. За свае спартыўныя дасягненні ў 1955 годзе атрымаў медаль Хольменколена.
Хакулінен памёр у выніку дарожнай аварыі 24 кастрычніка 2003 года ў горадзе Валкеакаскі, дзе ён пражываў.
Зноскі
- ↑ а б в Veikko Hakulinen Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ Veikko Hakulinen — SLS.
- ↑ Veikko Hakulinen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.