Вексілалогія

навука аб сцягах

Вексілалогія, або сцягазнаўства — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем сцягоў, харугваў, штандараў, вымпелаў і іншых прадметаў падобнага роду.

Слова вексілалогія паходзіць ад лац.: vexillum, якое, у прыватнасці, азначала сцяг рымскага легіёна.

Шырокая цікавасць да вексілалогіі з’явілася ў Амерыцы і Еўропе ў 1960-х гадах. Неўзабаве было заснавана мноства спецыялізаваных перыядычных выданняў, якія дзейнічаюць і цяпер -- чэшская «Вексілалогія», амерыканскі «Сцяг-бюлетэнь», англійскі «Сцягмайстар», канадскі «Сцягскан» і іншыя. Шырокай папулярызацыі вексілалогіі паслужылі кнігі амерыканскага сцягазнаўца Уітні Сміта. Кнігі Сміта перакладзены амаль на ўсе еўрапейскія мовы.

Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоўПравіць

Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоў распрацаваны Уітні Смітам і ўхвалены Міжнароднай федэрацыяй вексілалагічных асацыяцый.

Першы шэраг прадстаўляе ўжыванне на сушы, другі — на вадзе, з падзелам на прыватны (цывільны), урадавы (дзяржаўны) і ваенны сцягі.

Ужыванне Прыватнае Дзяржаўнае Ваеннае
На сушы Цывільны (нацыянальны) Дзяржаўны (урадавы) Ваенны
На вадзе Цывільны (марскі) Дзяржаўны (марскі) Ваенна-марскі

З гэтых знакаў можна скласці 63 камбінацыі, найбольш ужывальныя прыведзены ў наступнай табліцы:

Сімвал Тэкставы запіс Апісанне (англ.) Ужыванне
  C**/*** Civil Flag Цывільнымі асобамі і ўстановамі на сушы
  *S*/*** State Flag Дзяржаўнымі ўстановамі на сушы
  **W/*** War Flag Сухапутнымі войскамі
  ***/C** Civil Ensign На цывільных прыватных суднах. Гандлёвы (камерцыйны) сцяг
  ***/*S* State Ensign На дзяржаўных суднах
  ***/**W War Ensign Сцяг ВМФ
  CS*/*** Civil and State Flag Цывільнымі асобамі і ўстановамі і дзяржаўнымі ўстановамі на сушы
  *SW/*** State and War Flag Дзяржаўнымі ўстановамі на зямлі і сухапутнымі войскамі
  CSW/*** National Flag Для ўсіх мэт на сушы
  ***/CSW National Ensign Для ўсіх мэт на вадзе
  CSW/CSW National Flag and Ensign Для ўсіх мэт на вадзе і сушы

Таксама ўжываюцца адмысловыя сімвалы для апісання іншых аспектаў выкарыстання сцяга, як напрыклад — афіцыйны статус, які бок сцяга выяўлены і падобнае:

  •   Афіцыйная або дэ-юрэ версія сцяга, або пярэдні бок
  •   Малюнак прапанаваны, але не прыняты афіцыйна
  •   Рэканструкцыя малюнка па апісаннях
  •   Зваротны бок сцяга
  •   Неасноўны, але дазволены малюнак
  •   Альтэрнатыўная версія сцяга
  •   Версія сцяга дэ-факта
  •   Двухбаковы сцяг — на розных баках розныя малюнкі
  •   Пярэдні бок сцяга злева ад тронка
  •   Ухвалены афіцыйна сцяг
  •   Гістарычна выкарыставаны сцяг
  •   Зваротны бок — адлюстраванне пярэдняга
  •   Зваротны бок ідэнтычны пярэдняму
  •   Невядома, што выяўлена на зваротным баку
  •   Сцяг можна падвешваць вертыкальна, павярнуўшы на 90° флагшток, каб крыж заставаўся зверху злева
  •   Для вертыкальнага падвешвання выкарыстоўваецца спецыяльны сцяг з павернутай выявай
  •   Спосаб вертыкальнага падвешвання невядомы
  •   Сцяг сіметрычны, і яго можна свабодна падвешваць вертыкальна
  •   Сцяг мацуюць выключна вертыкальна
  •   Сцяг не ўхвалены, не пацверджаны і не павінен выкарыстоўвацца

Гл. таксамаПравіць