Велікапольская хроніка

Велікапольская хроніка або Вялікая або доўгая хроніка палякаў ці ляхітаў (лац. Chronica magna seu longa polonorum seu lechitarum) — вялікая польская гістарычная кампіляцыя, якая была напісана на лацінскай мове і апісвае падзеі ад рассялення славян на тэрыторыі Польшчы да 1273 г. (апавяданне абрываецца на паведамленні пра жаніцьбу юнага Пшэмыслава II). Захавалася ў 9 спісах XV ст.[1] Апавяданне да пач. XIII ст. заснавана на хроніцы Гала Ананіма, якая выкладае гісторыю дынастыі Баляслава Крывавустага да 1113 г. і сачыненні Вінцэнта Кадлубека, дзе гісторыя даведзена да 1202 г. У напісанні працягу бралі ўдзел пазнаньскі біскуп Багухвал і пазнаньскі кусташ Гадзіслаў Башко. Пры гэтым пытанне аб аўтарстве і часе стварэння канчатковай рэдакцыі «Хронікі» пакуль не вырашана.

Выданні

правіць
  • Kronika Boguchwala i Godyslawa Paska / op. W. A. Maciejowski // MPH, T. 2. Lwow, 1872, p. 454—598[2].
  • Monumenta Polonie Historica. Series Nova. Т. VIII. Warszawa, 1970.

Зноскі

  1. Великая хроника о Польше, Руси и их соседях, с. 9.
  2. CBN Polona(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2013. Праверана 27 мая 2014.

Спасылкі

правіць