Венгерская мова ва Украіне
Венгерская мова ва Украі́не (укр.: угорська мова в Україні) — адна з моў нацыянальных меншасцей Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод венграў краіны, а таксама прадстаўнікоў некаторых іншых этнічных груп. Пашыраная пераважна ў Закарпацкай вобласці краіны ў асяроддзі жыхароў, што кампактна пражываюць уздоўж мяжы Украіны з Венгрыяй.
Гісторыя Правіць
Большасцю сучасных гісторыкаў лічыцца, што паходжанне венграў звязанае з міграцыяй некаторых фіна-ўгорскіх плямёнаў з поўдня Заходняй Сібіры ў Еўропу, якая адбылася прыблізна на мяжы першага і другога тысячагоддзяў. Плямёны вуграў, дасягнуўшы тэрыторыі Украіны, часткова аселі на сучасных памежных тэрыторыях Закарпацця, у пэўнай ступені выцесніўшы ранейшае славянскае насельніцтва, тады як астатнія прасунуліся далей на паўднёвы захад і далі пачатак венгерскай дзяржаўнасці.
Ужо з ранніх часоў існавання ўсходнеславянскіх княстваў Кіеўскае Русі землі Закарпацця трапляюць у склад венгерскай краіны. З канца XVII ст. сучасная Венгрыя і землі пад яе кантролем трапляюць пад кантроль Аўстрыі, але незважаючы на гэта венгерская арыстакратыя захавала досыць высокі статус разам з уласнай мовай на ўсіх не-венгерскіх тэрыторыях. Статус-кво працягнуўся і па рэарганізацыі Аўстрыі ў Аўстра-Венгрыю, у якой Закарпацце, у адрозненне ад іншых заходнеўкраінскіх земляў, было аднесенае да Каралеўства Венгрыя — адной з складовых частак Аўстра-Венгрыі.
У сярэдзіне ХХ ст. Закарпацце канчаткова аб'ядноўваецца з іншымі ўкраінскімі тэрыторыямі, трапляючы ў склад УССР. З гэтага моманту адзначаецца некаторае скарачэнне долі венгерскай мовы як роднай, але ў цэлым яе становішча сярод венграў досыць моцнае, а некаторыя іншыя этнасы (напрыклад, мясцовыя цыганы) часта ўказваюць венгерскую мову ў якасці роднай.
У сучаснай Украіне венгерская мова трапіла ў спіс моў, на якія распаўсюджваецца дзеянне Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў, а таксама адпаведнага закону, прынятага Украінай. Згодна з гэтым венгерская мова атрымала рэгіянальны статус у некаторых рэгіёнах Закарпацкай вобласці краіны. Рэгіянальны статус дазваляе выкарыстоўваць мову ў некаторых мясцовых галінах дзейнасці поруч з дзяржаўнай мовай краіны.
Статыстыка Правіць
Паводле звестак перапісу насельніцтва 2001 года ва Украіне венгерскую мову ўказалі ў якасці роднай 156 566 асоб[1], у тым ліку 95,4% (149 431) этнічных венграў. У Закарпацкай вобласці венгерскую мову лічаць роднай 97% этнічных венграў і 62% цыганоў, а таксама прыкметная частка славакаў і чэхаў.
Ніжэй прыведзеная статыстыка змены долі венгерскай мовы як роднай сярод венграў Украіны[2][3][4].
1979 | 1989 | 2001 | |
---|---|---|---|
венгерская | 96,7% | 95,6% | 95,4% |
украінская | 1,9% | 2,6% | 3,4% |
руская | 1,3% | 1,6% | 1,0% |
іншая | 0,1% | 0,2% | 0,2% |
Адсоткавая дзеля вольнага валодання венгерскай мовай сярод венграў Украіны паводле звестак перапісаў[3][4]:
Распаўсюджанне венгерскай мовы як роднае сярод прадстаўнікоў найбольшых паводле колькасці народаў Закарпацкай вобласці паводле перапісу 1989 года.
агульная колькасць |
колькасць венгерскамоўных |
частка венгерскамоўных | |
венгры | 155 711 | 151 384 | 97,2% |
цыганы | 12 131 | 7973 | 65,7% |
італьянцы | 49 | 24 | 49,0% |
славакі | 7 329 | 1 890 | 25,8% |
чэхі | 516 | 82 | 15,9% |
яўрэі | 2 639 | 298 | 11,3% |
армяне | 439 | 46 | 10,5% |
палякі | 690 | 39 | 5,7% |
балгары | 290 | 12 | 4,1% |
літоўцы | 159 | 6 | 3,8% |
азербайджанцы | 577 | 7 | 1,2% |
немцы | 3 478 | 36 | 1,0% |
беларусы | 2 521 | 15 | 0,6% |
украінцы | 976 749 | 4 605 | 0,5% |
рускія | 49 458 | 172 | 0,35% |
малдаване | 963 | 3 | 0,31% |
румыны | 29 485 | 73 | 0,25% |
Закарпацкая вобласць |
1 245 618 | 166 665 | 13,4% |
Геаграфічная распаўсюджанасць Правіць
Ніжэй прыведзеная статыстыка распаўсюджанасці венгерскай мовы па раёнах і гарадах абласнога падпарадкавання Закарпацкай вобласці. Указаная дзеля венгерскамоўных ад усяго насельніцтва раёна ці горада (звесткі 2001 года).
Места/раён | Венгерская як родная | Венгры | Венгерскамоўныя /венгры |
Берагаўскі раён | 80,2% | 76,1% | 105% |
Берагава | 54,8% | 48,1% | 114% |
Ужгарадскі раён | 36,5% | 33,4% | 109% |
Вінаградаўскі раён | 26,3% | 26,2% | 100% |
Мукачаўскі раён | 13,8% | 12,7% | 109% |
Мукачава | 9,6% | 8,5% | 113% |
Ужгарад | 7,0% | 6,9% | 102% |
Хуст | 4,3% | 5,4% | 80% |
Хусцкі раён | 3,9% | 3,9% | 99% |
Цячаўскі раён | 2,8% | 2,9% | 95% |
Рахаўскі раён | 2,5% | 3,2% | 78% |
Сваляўскі раён | 0,5% | 0,7% | 71% |
Пярэчынскі раён | 0,2% | ||
Іршаўскі раён | 0,1% | ||
Валавецкі раён | 0,1% | ||
Вялікаберазнянскі раён | 0,1% | ||
Міжгорскі раён | 0,0% | ||
Вобласць агулам | 12,7% | 12,1% | 105% |
Населеныя пункты Закарпацкай вобласці, у якіх венгерскую мову ўказалі як родную больш за 50% ад насельніцтва[4]:
Спіс | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Рэгіянальны статус Правіць
Украіна адносіцца да краін, якія ратыфікавалі Еўрапейскую Хартыю рэгіянальных моў або моў меншасці, у 2012 годзе быў зацверджаны адпаведны закон пра яе дзейнасць і пералік моў, якія атрымалі статус рэгіянальнай паводле палажэнняў Хартыі. Венгерская мова стала адной з такіх моў, у выніку чаго яна набыла рэгіянальны статус у горадзе Берагава, Берагаўскім раёне і Вінаградаўскім раёнах Закарпацкай вобласці[5][6][7][8].
Адукацыя Правіць
Адукацыя па-венгерску ў 2008/2009 навучальных гадах[9].
Колькасць устаноў з навучаннем па-венгерску | Адукацыйны працэс па-венгерску, вучняў | Венгерская як прадмет | Факультатыў або гурток | Адсоткавая дзеля адносна агульнай колькасці вучняў (4 438 383) | Адсоткавая дзеля венграў, 2001 |
---|---|---|---|---|---|
66 | 16407 | 1337 | 278 | 0,41% | 0,32% |
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Розподіл населення за національністю та рідною мовою (укр.). Дзяржаўны камітэт статыстыкі Украіны. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Звесткі перапісу насельніцтва ў СССР, 1979 г. Архівавана 3 снежня 2013.
- ↑ а б Звесткі перапісу насельніцтва ў СССР, 1989 г. Архівавана 29 кастрычніка 2020.
- ↑ а б в Звесткі перапісу насельніцтва Украіны, 2001 г. Размеркаванне паводле тэрыторыі, сельскай/гарадскай мясцовасці, плоці. (укр.)
- ↑ Тэкст адпаведнага рашэння адносна горада Берагава (укр.). Mukachevo.net. Берагаўская гарадская рада. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Угорська отримала статус регіональної у місті на Закарпатті // День.kiev.ua. — 2012.
- ↑ Угорська мова стала регіональною на Берегівщині // zakarpattya.net.ua. — 2012.
- ↑ Угорська мова стала регіональною вже ў другому районі Закарпаття // ZN,UA. — 2012.
- ↑ http://www.mon.gov.ua/newstmp/2009_1/19_08/inf.doc Архівавана 19 жніўня 2011.