Адкрыць галоўнае меню

Венеты (лац.: Veneti) - старажытны індаеўрапейскі народ на поўначы Адрыятыкі.

Венеты
Расселение венетских племён.svg
Рассяленне венетаў
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Венета
Мова венецкая мова
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы

ПаходжаннеПравіць

Страбон лічыў венетаў Адрыятыкі часткай венетаў-кельтаў, аднак у яго час было прынята лічыць, што венеты — нашчадкі малаазіяцкіх энетаў[1].

Нягледзячы на тое, што ад венетаў захавалася дастаткова шмат запісаў на іх роднай мове, паходжанне гэтага народа ў наш час з'яўляецца дыскусійным. Большасць сучасных даследчыкаў адносіць іх або да ілірыйцаў, або да італікаў, або да самастойнай групы індаеўрапейцаў.

ГісторыяПравіць

Венеты з'явіліся на поўначы адрыятычнага ўзбярэжжа сучаснай Італіі ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э., адкуль яны выціснулі больш старажытны народ эўганеі, што насяляў гэтую тэрыторыю з часоў неаліту і быў вымушаны зысці ў Альпы, дзе відавочна змяшаўся з рэтамі. У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. частку зямель венетаў захапілі кельты. Венеты выступалі саюзнікамі рымлян у войнах з кельтамі і карфагенянамі. У I ст. да н. э. былі канчаткова далучаны да рымскай дзяржавы і пазней раманізаваны. Магчыма, што нашчадкамі венетаў з'яўляюцца фрыулы.

ТапонімыПравіць

Ад наймення венетаў паходзяць назвы Венета і Венецыя.

Зноскі

  1. Страбон, Кніга 12:III:8, III:25

СпасылкіПравіць