Венская акадэмія выяўленчых мастацтваў

(Пасля перасылкі з Венская Акадэмія мастацтваў)

Венская акадэмія выяўленчых мастацтваў (ням.: Akademie der bildenden Künste Wien) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Вене.

Венская акадэмія выяўленчых мастацтваў
ням.: Akademie der bildenden Künste Wien
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Akademie der bildenden Künste Wien
Міжнародная назва англ.: Academy of Fine Arts Vienna
Заснаваны 1692
Студэнты 1 494[1] і 1 613[2]
Размяшчэнне Вена
Сайт akbild.ac.at
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Заснаваная ў 1692 годзе Пэтэрам Штрудэлем, акадэмія закрывае свае дзверы пасля яго смерці, у 1714 годзе. У 1725 годзе імператар Карл VI аднавіў яе пад кіраўніцтвам мастака Якаба ван Шупена. У 1772 годзе новыя рэформы рэарганізавалі структуру выкладання мастацтваў. Затым усе мастацкія школы аб’ядноўваюцца пад кіраўніцтвам акадэміі мастацтваў. У 1872 годзе імператар Франц-Іосіф I зацвердзіў закон, які робіць акадэмію вышэйшым органам мастацтваў у Аўстра-Венгрыі. У 18721876 гадах быў пабудаваны вялікі ўласны будынак. У 1907 годзе, затым у 1908 годзе малады Адольф Гітлер двойчы спрабаваў паступіць у акадэмію. У перыяд аншлюсу з 1938 па 1945 год акадэмія вымушана рэзка скараціць колькасць сваіх габрэйскіх супрацоўнікаў. Пасля Другой сусветнай вайны яна зноў адкрыта, а ў 1955 годзе стала самастойнай вышэйшай навучальнай установаў. У 1998 годзе яна стала дзяржаўным універсітэтам, захаваўшы сваю першапачатковую назву. У цяперашні час гэта адзіны аўстрыйскі ўніверсітэт, у афіцыйнай назве якога намя ўласна слова «універсітэт».

Структура правіць

  • Інстытут мастацтва і архітэктуры
  • Інстытут выяўленчага мастацтва
  • Інстытут навук і тэхналогій у мастацтве
  • Інстытут выкладання мастацтва
  • Інстытут мастацкіх і культуралагічных навук

Зноскі

Спасылкі правіць