Венская абсерваторыя

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Вéнская абсерватóрыя (ням.: Universitäts-Sternwarte Wien, код абсерваторыі «045» і «545») — астранамічная абсерваторыя ў Вене, Аўстрыя.

Венская абсерваторыя

Гісторыя

правіць

Венская абсерваторыя першапачаткова была збудаваная ў 1753—1754 гадах на даху аднаго з будынкаў Венскага ўніверсітэта.

Новы будынак для абсерваторыі быў пабудаваны ў 1874—1879 гадах і ўрачыста адкрыты Імператарам Францам Іосіфам I Аўстрыйскім у 1883 годзе.

У асноўным памяшканні знаходзіцца 68-сантыметровы тэлескоп-рэфрактар з фокуснай адлегласцю 10,5 метраў. У той час гэта быў самы вялікі тэлескоп ва ўсім свеце.