Венская аперацыя

Венская наступальная аперацыя — стратэгічная наступальная аперацыя Чырвонай Арміі супраць нямецкіх войскаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Праводзілася з 16 сакавіка па 15 красавіка 1945 г войскамі 2-га і 3-га Украінскіх франтоў пры садзейнічанні 1-й балгарскай арміі з мэтай разгрому нямецкіх войскаў у заходняй Венгрыі і ўсходняй Аўстрыі.

Венская наступальная аперацыя
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Савецкія войскі ва ўзятай Вене
Савецкія войскі ва ўзятай Вене
Дата 16 сакавіка15 красавіка 1945
Месца Заходняя Венгрыя і Усходняя Аўстрыя
Вынік Перамога СССР
Праціўнікі
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Венгрыя
Сцяг СССР СССР
Балгарыя
Камандуючыя
Сцяг Нацысцкай Германіі О. Вёлер
Сцяг Нацысцкай Германіі Л. Рэндуліч
Сцяг СССР Ф. І. Талбухін
Сцяг СССР Р. Я. Маліноўскі
У. Стойчаў
Сілы бакоў
410 000 чалавек,
5900 гармат і мінамётаў,
700 танкаў і штурмавых гармат,
700 самалётаў[1]
Чырвоная Армія: 644 700 чалавек[2]
12190 гармат і мінамётаў,
1318 танкаў і САУ,
984 самалёта[1]Балгарскія войскі: 100 900 чалавек[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Становішча

правіць

Задача на падрыхтоўку і правядзенне наступальнай аперацыі па ўзяцці Вены была пастаўлена перад камандуючым 2-м і 3-м Украінскіх франтоў 17 лютага 1945 года ў дырэктыве Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання № 11027. На падрыхтоўку наступу адводзілася каля месяца. 15 сакавіка было вызначана як тэрмін пачатку аперацыі.

Неўзабаве савецкаму камандаванню стала вядома, што вермахт рыхтуе буйное контрнаступленне ў раёне возера Балатон. У сувязі з гэтым войскам 3-га Украінскага фронту было загадана, працягваючы падрыхтоўку да наступу, часова перайсці да абароны і на загадзя падрыхтаваных абарончых рубяжах выматаць танкавую групоўку праціўніка. Затым варта было перайсці ў наступ на венскім кірунку.

Далейшыя падзеі пацвердзілі правільнасць прынятага рашэння. Нямецкі наступ, які развярнуўся ў першай палове сакавіка каля возера Балатон, быў адбіты савецкімі войскамі ў ходзе Балатонскай абарончай аперацыі. Мэта, прызначаная вышэйшым германскім камандаваннем, не была дасягнутая, але на галоўным кірунку нямецкім войскам удалося уклініцца ў савецкую абарону на глыбіню да 30 км. Такая лінія фронту давала савецкаму камандаванню магчымасць акружыць клін танкавай групоўкі праціўніка, а сур'ёзныя страты, панесеныя Вермахтам, змянілі агульныя суадносіны сіл на карысць Чырвонай Арміі.

План аперацыі

правіць

Задума аперацыі прадугледжвала нанясенне галоўнага ўдару сіламі 4-й і 9-й гвардзейскіх армій з раёна на поўнач ад Секешфехервара на паўднёвы захад з мэтай акружэння 6-й танкавай арміі СС. У далейшым галоўнымі сіламі меркавалася развіваць наступленне ў напрамку Папа, Шопран і далей да венгера-аўстрыйскай мяжы, часткай сіл наступаць на Сомбатхей і Залаэгерсег з мэтай ахопу з поўначы надзьканіжскай групоўкі ворага. 26-я і 27-я арміі павінны былі пачаць наступ пазней і спрыяць знішчэнню акружанага да таго часу праціўніка. 57-я і 1-я балгарскія арміі, якія дзейнічалі на левым крыле 3-га Украінскага фронту, павінны былі перайсці ў наступ на поўдзень ад возера Балатон з задачай разграміць праціўніка і авалодаць нафтаноснымі раёнам з цэнтрам у горадзе Надзьканіжа.

46-я армія 2-га Украінскага фронту, узмоцненая 6-й гвардзейскай танкавай арміяй і двума артылерыйскімі дывізіямі прарыву, павінна была 17 - 18 сакавіка пачаць наступ на поўдзень ад Дуная, сумесна з войскамі 3-га Украінскага фронту разбіць групоўку праціўніка і развіваць наступ у напрамку горада Дзьёр.

Зноскі

  1. а б Великая Отечественная война. 1941—1945 гг. Справочное пособие/ Автор-составитель И. И. Максимов. — М.: ДИК, 2005. — ISBN 5-8213-0232-3
  2. а б Коллектив авторов. Россия и СССР в войнах ХХ века: Потери Вооружённых Сил / Г. Ф. Кривошеев. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — С. 306. — 608 с. — (Архив). — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4

Літаратура

правіць