Венскі трамвай (ням.: Wiener Straßenbahn) — від грамадскага траспарта ў Вене, сталіцы Аўстрыі. У эксплуатацыі з 1865 года. Дасягнуў свайго максімальнага развіцця ў міжваенны перыяд (1918—1939). На сённяшні дзень з'яўляецца пятай па велічыні трамвайнай сеткай у свеце агульнай даўжынёй 176,9 км, мае 1071 прыпынак. З 1897 года трамваі былі пераведзены на эдектрычнае сілкаванне ў 600 В пастаяннага току. За 2013 год агульная колькасць пасажыраў склала 293,6 млн чалавек.