Венскі ўніверсітэт
Венскі ўніверсітэт (ням.: Universität Wien, лац.: Alma Mater Rudolphina Vindobonensis) — дзяржаўны ўніверсітэт, размешчаны ў Вене, Аўстрыя. Заснаваны ў 1365, Венскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы. Ва ўніверсітэце вучыцца каля 63 000 студэнтаў, што робіць яго найбуйнейшым па колькасці студэнтаў у нямецкамоўнай прасторы. Ва ўніверсітэце прадстаўлены на выбар навучэнцаў больш за 130 курсаў.
Венскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Wien | |
| |
Заснаваны | 12 сакавіка 1365 |
Студэнты | 93 628[1] |
Сайт | univie.ac.at (ням.) |
![]() |
З 331 універсітэтам-партнёрам Венскі ўніверсітэт падтрымлівае праграму па абмене студэнтамі (ERASMUS/SOKRATES). Студэнты з 130 краін наведваюць больш за 10000 прапанаваных лекцый ва ўніверсітэце.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі правіць
- Э. Алберт, славуты чэшскі хірург, публіцыст, папулярызатар чэшскай паэзіі, перакладчык і паэт
- Герман Бідэр, аўстрыйскі славіст
- Грэтэ Мостні, чылійскі антраполаг
- Элізэ Рыхтэр, аўстрыйскі філолаг
- Готліб Хаберлант, аўстра-нямецкі батанік і фізіёлаг раслін
- Лорэнц фон Штайн, аўстрыйскі прававед
Гл. таксама правіць
Зноскі
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венскі ўніверсітэт