Веньямін Веньямінавіч Пакроўскі
Веньямін Веньямінавіч Пакроўскі (1839 ці 1840, Магілёўская губерня — 15 жніўня 1882) — беларускі архітэктар[1].
Веньямін Веньямінавіч Пакроўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1840 ці 1839 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 (27) жніўня 1882 |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1839 ці 1840 годзе. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, якое скончыў у 1862 годзе (грамадзянскі інжынер)[2] з чынам калежскага сакратара[1].
У 1862 годзе прызначаны на службу малодшым архітэктарам у Віцебскую будаўніча-дарожную камісію[2]. У 1865 годзе прызначаны малодшым інжынерам Віцебскай губерні[1].
У 1873 годзе прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі[1]. У 1876—1878 гадах Полацкі епархіяльны архітэктар[2].
Творчасць
правіцьАўтар праектаў рамонту з частковай рэстаўрацыяй Сафійскага сабора ў Полацку (1869), мураванай царквы для в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна (1881)[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 270 (руск.)
- ↑ а б в г Пакроўскі Веньямін Веньямінавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Пакроўскі Веньямін Веньямінавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.