Веньямін Сямёнавіч Рудаў
Веньямін Сямёнавіч Рудаў (4 (17) снежня 1914, с. Долінскае, Ананьеўскі павет, Падольская губерня — 25 чэрвеня 1999) — беларускі пісьменнік.
Веньямін Сямёнавіч Рудаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 (17) снежня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1999 (84 гады) |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 4 (17) снежня 1914 года ў сяле Долінскае Ананьеўскага павета Падольскай губерні, цяпер Ананьеўскі раён Адэскай вобласці[1].
Член КПСС з 1940 года. Скончыў у 1946 годзе Вышэйшую афіцэрскую школу пагранічных войск. У 1949—1953 гадах вучыўся ў Азербайджанскім універсітэце. У 1936—1962 гадах у Савецкай Арміі. 3 1965 года на Беларускім радыё, у 1970—1977 у газеце «Вячэрні Мінск». Друкаваўся з 1954 года[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1972 года[2].
Памёр 25 чэрвеня 1999 года[1]. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска[2].
Творчасць
правіцьПісаў на рускай мове. Першая аповесць «Прыгода на N-скай заставе» (1957; на ўкраінскай мове). Пра жыццё пагранічнікаў раман «Чорная Ганча» (1973), аповесці «Мабілізаваны партыяй» (з П. Емяльянавым, 1970), «Завіруха» (1977). Раман «Чужыя вятры» (1969) пра падзеі ў Заходняй Украіне ў канцы Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар раманаў «Скрыжаванне» (1978), «Пераправа» (1988), «На кругі свае» (нап. 1999), аповесцей «Вішнёвая люлька» (1959), «Цьмянае золата» (1961), апавяданняў, нарысаў і інш[1].
Творы
правіць- Капкан. Мн., 1984;
- Временно исполняющий: Роман и док. повесть. М., 1988.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Рудаў Веньямін Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- ↑ а б Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
Літаратура
правіць- Рудаў Веньямін Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).