Венядыкт Алексійчук

Веняды́кт (свецкае імя Вале́рый) Алексійчу́к (16 студзеня 1968 г., Баршчоўка (Кастопальскі раён, Ровенская вобласць) — біскуп-памочнік Львоўскай архіепархіі УГКЦ, былы ігумен Святаўспенскай Уніўскай лаўры, заснавальнік манастыра манахаў-студытаў БГКЦ у Полацку.

Венядыкт Алексійчук
укр.: Венедикт Алексійчук
Герб
дапаможны біскуп
3 жніўня 2010 — 20 красавіка 2017
Дыяцэзія Ukrainian Catholic Archeparchy of Lviv[d]
5-ы дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 20 красавіка 2017
Дыяцэзія Ukrainian Catholic Eparchy of Chicago[d]
Папярэднік Richard Stephen Seminack[d]
тытулярны біскуп
3 жніўня 2010 — 20 красавіка 2017
Дыяцэзія Germaniciana[d]
Папярэднік Rafael Sanus Abad[d]
Пераемнік Andriy Rabiy[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, грэка-каталіцкі прэсвітар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп, грэкакаталіцкі епіскап
Арыгінал імя
пры нараджэнні
Валерій Алексійчук
Нараджэнне 16 студзеня 1968(1968-01-16) (56 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 29.03.1992
Прыняцце манаства 31.12.1995
Епіскапская хіратонія 5.09.2010
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

З 1975 па 1983 г. вучыўся ў Баршчоўскай васьмігадовай школе. У 1983 г. пачаў сваё навучанне ў Ровенскім медыцынскім вучылішчы, якое скончыў у 1987 г. па спецыяльнасці фельчар. Пасля працаваў на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. З мая 1987 па май 1989 г. служыў у арміі. Пасля год працаваў як фельчар у санаторыі ў горадзе Трускавец.

У 1990—1993 гадах вучыўся ў Духоўнай семінарыі УГКЦ ў горадзе Драгобычы Львоўскай вобл. Быў высвечаны на святара 29 сакавіка 1992 г. Тады ж быў прызначаны на парафію вёскі Быстрыца Драгобыцкага дэканата. Акрамя таго быў душпастырам пры царкве Святой Тройцы ў г. Драгобычы. З 1992 па 1994 г., працуючы ў Патрыяршай катэхетычнай камісіі, адказваў за арганізацыю місіянерскай працы ва Усходняй Украіне.

13 мая 1993 г. быў прыняты ў Святаўспенскую Уніўскую лаўру манахаў Студыйскага ўставу. Атрымаў манаскі пострыг 13 кастрычніка 1993 года. 31 снежня 1995 года атрымаў Малую схіму.

З ліпеня 1994 г. стаў настаяцелем новастворанага манастыра св. Барыса і Глеба ў Полацку (Беларусь). Адначасова служыў на парафіях у Віцебску, Магілёве, Гомелі, Брэсце. Быў духоўнікам у моладзевай хрысціянскай арганізацыі ў Мінску.

У 1996 г. скончыў Люблінскі каталіцкі універсітэт з напісаннем магістарскай працы на тэму «Хрысціянская духоўнасць паводле св. Яна з Кранштадту».

Са снежня 1996 г. знаходзіўся ў горадзе Сент-Катарынс (Канада) з мэтай стварэння ў гэтым горадзе новага манастыра. Адтуль вярнуўся ў красавіку 1999 г., паколькі быў абраны ігуменам Святаўспенскай Уніўскай лаўры. У маі 2000 г. і ў маі 2005 г. — пераабраны на наступную кадэнцыю.

З 2004 г. член Патрыяршай камісіі па справах манаства УГКЦ.

Ад кастрычніка 2004 г. пачаў дактаранцкае навучання ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. У 2006 г. скончыў ліцэнціят у згаданым універсітэце з багаслоўя духоўнасці.

У 2006 г. быў адміністратарам грэка-каталіцкай парафіі св. Мікалая ў г. Перамышляны Львоўскай вобл.

У лютым 2006 г. прызначаны кіраўніком сакратарыята Сабору манаства УГКЦ. У маі 2007 г. ўзначаліў літургічную раду. У жніўні 2007 г. быў абраны старшынёй Рады вышэйшых настаяцеляў мужчынскіх інстытутаў богапасвячанага жыцця УГКЦ.

18 красавіка 2008 г. у Люблінскім каталіцкім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Настаяцель як духоўны бацька. Даследаванне ў святле твораў прыпадобнага Тэадора Студыта».

3 жніўня 2010 г. прызначаны біскупам Львоўскай архіепархіі з тытулам біскупа Джэрманічана.

5 верасня 2010 г. у архікатэдральным саборы св. Юра ў Львове здзейснена біскупскую хіратонію. Чын архіярэйскай хіратоніі здзейсніў уладыка Ігар Возняк, архібіскуп Львоўскі. Сусвяціцелямі былі ўладыкі Юльян Воранаўскі, біскуп Самбірска-Драгобыцкі, і Павел Хамніцкі, адміністратар Стэмфардскі (ЗША).

Біскупскі герб

правіць
 

Элементы: Шчыт напалову раздзелены і перасечаны. У першым сінім полі залатая Аранта; у другім чырвоным полі — срэбны лапчастыя крыж; у трэцім зялёным полі — срэбная сцяна і дзве вежы Святаўспенскай Уніўскай лаўры з залатымі дахамі. Шчыт размешчаны на пурпурнай мантыі, падбітай гарнастаем, увянчанай залатой мітрай з чырвонай падкладкай. З абодвух бакоў выходзяць залатыя біскупскі жэзл і крыж. На сіняй стужцы дэвіз золатам: ВОЗЛЮБИМЪ ДРУГЪ ДРУГА.

Зноскі

Спасылкі

правіць