Веньямін Іосіфавіч Вацякоў
Веньямін Іосіфавіч Вацякоў (1 жніўня 1921, г. Бугуруслан, Арэнбургская вобласць, Расія - 18 мая 2014[1], г. Мінск) — беларускі вірусолаг[2]. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Акадэмік НАН Беларусі (1995), АМН СССР (1978, член-карэспандэнт з 1971), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).
Веньямін Іосіфавіч Вацякоў | |
---|---|
Вениамин Иосифович Вотяков | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1 жніўня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 2014 (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | вірусалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | акадэмік НАНБ, акадэмік АМН СССР, акадэмік РАМН, прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут у 1943 годзе[2]. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[2]. З 1946 года працаваў ва Уфімскім інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Мечнікава, з 1947 года быў навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-даследчага кантрольнага інстытута імя П. А. Тарасевіча(руск.) бел.. З 1950 года ў Беларускім НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі: у 1950—1986 дырэктар[2], у 1986-1998 загадчык аддзела, з 1998 па 2006 - галоўны навуковы супрацоўнік.
Навуковая і практычная дзейнасцьПравіць
Стварыў беларускую школу вірусолагаў.
Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 103 вынаходстваў, а таксама навуковага адкрыцця («З'ява рэгуляцыі гіперпаразітызму(руск.) бел. імунітэтам пазваночных», 1988).
Аўтар навуковых прац па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплексным вывучэнні клешчавога энцэфаліту(руск.) бел., поліяміэліту, удасканаленні прафілактычных прэпаратаў супраць воспы, шаленства, гепатыту, грыпу, герпесу, туберкулёзу[2].
Аўтар вынаходстваў па вірусных інгібітарах, тромбалітычных прэпаратах і супраць адарвання трансплантаваных органаў[2].
Падрыхтаваў 15 дактароў і 39 кандыдатаў навук.
УшанаваннеПравіць
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1945), «Знакам Пашаны» (1961, 1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981), медалямі.
Асноўныя працыПравіць
- Западный клещевой энцефалит Мн.: Беларусь, 1978 (сумесна з І. І. Протасам, В. М. Жданавым).
- Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн.: Беларусь, 1990 (у суаўтарстве).
- Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн.: Навука і тэхніка, 1992 (у суаўтарстве).
- Клещевые энцефалиты Евразии. Вопросы экологии, молекулярной эпидемиологии, нозологии, эволюции: монография / В. И. Вотяков, В. М. Злобин, Н. П. Мишаева. — Новосибирск, 2002. — 438 с.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 154.
СпасылкіПравіць
- Профіль Веньяміна Вацякова на сайце Нацыянальнай акадэміі Беларусі
- Веньямін Іосіфавіч Вацякоў у базе данных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
- Веньямін Іосіфавіч Вацякоў
- Богданова, Анна Вениамин Вотяков. В науке всякая стена — дверь. Медицинский вестник (17 сентября 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 29 лістапада 2009.
- Некралог В. І. Вацякова на сайце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі