Веніямін Львовіч Фабрыкант

Веніямін Львовіч Фабрыкант (19 сакавіка 1908, Орша — 1981) — вучоны-энергетык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Латвійскай ССР, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Веніямін Львовіч Фабрыкант
Дата нараджэння 19 сакавіка 1908(1908-03-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 1981
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння ў 1936 годзе Маскоўскага энергетычнага інстытута працаваў у Мосэнерга, затым у інстытуце «Цеплаэлектрапраект». У 1941 годзе у складзе дывізіі маскоўскіх працоўных удзельнічаў у абароне Масквы.

Больш за 50 гадоў была звязана з даследаваннямі ў галіне рэлейнай абароны і аўтаматыкі энергасістэм. У 1941 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1959 годзе — доктарскую. У 1950 годзе за стварэнне эфектыўнай рэлейнай абароны для высокавольтных ліній электраперадач яму ў складзе калектыву навукоўцаў і інжынераў была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.

У 1960 годзе быў запрошаны на працу ў Рыжскі палітэхнічны інстытут, дзе за кароткі тэрмін стварыў школу інжынераў і навуковых работнікаў у галіне аўтаматыкі энергасістэм.

Навуковая дзейнасць правіць

Зрабіў неацэнны ўклад у тэорыю і практыку рэлейнай абароны энергасістэм. Вынікі яго даследаванняў адлюстраваны больш чым у 100 публікацыях, у тым ліку ў 15 кнігах.

З’яўляецца аўтарам 30 вынаходстваў, ім падрыхтавана 25 кандыдатаў тэхнічных навук. З’яўляючыся членам метадычнага Савета па энергетыцы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, аказваў дапамогу шматлікім ВНУ краіны ў пастаноўцы спецыяльных дысцыплін па электраэнергетычных спецыяльнасцях.

За перыяд з 1968 года па 1981 год у выдавецтве «Вышэйшая школа» выпусцілі падрыхтаваныя ім сем навучальных дапаможнікаў і адзін падручнік па дысцыпліне «Элементы аўтаматычных прылад». Ім распрацавана методыка найбольш эфектыўнага навучання студэнтаў, якая складаецца ў непарыўным спалучэнні вывучэння тэарэтычных пытанняў з рашэннем практычных задач.

Больш за 20 гадоў працаваў над паэмай «Фёдар Соеў», якую называюць «роднай сястрой» Яўгена Анегіна. У 2000 годзе Фелікс Кац выдаў паэму асобнай кніжкай. Праз два гады ўбачыла свет навуковая і філасофская публіцыстыка В. Фабрыканта — пад назвай «Другі пачатак». А яшчэ праз год выйшаў зборнік вершаў «Крокі гісторыі».

Літаратура правіць

  • Готовская, Л. Ученый с фамилией промышленника / Л. Готовская // Аршанская газета. — 2008. — 22 сак. — С. 2.
  • Мінкевіч, Л. Найперш — паэт / Л. Мінкевіч // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 3 кастр. — С. 15.
  • Стрельцов, Г. Душа поэта, ум ученого / Г. Стрельцов // Телеком-экспресс (Орша). — 2008. — 13 марта. — С. 5.
  • Фабрыкант Венеамін Львовіч // Імёны. Асобы. Лёсы : ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 289.