Вепрынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ве́прынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Майскі.

Вепрынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрыкаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Майскі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 593
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вепрын. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халмоўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Крычаўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Чэрыкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[2]. 30 красавіка 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ушакоўскага сельсавета. У чэрвені 1992 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Чэрыкаў, у 1995 годзе — у вёску Гронаў, 27 снежня 2000 года — у горад Чэрыкаў, 26 ліпеня 2007 года — у пасёлак Майскі. У 1998 годзе скасавана вёска Бакунавічы. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чэрыкаўскага гарсавета перададзены пасёлак Лімень[3]. 5 сакавіка 2010 года скасавана вёска Вепрын[4], 6 сакавіка 2012 года — вёска Ушакі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 877 чалавек[6], з іх 96,1 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 593 чалавекі[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 188. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Чериковского районного Совета депутатов от 5 марта 2010 г. № 22-8 Об упразднении сельского населенного пункта Веприн Вепринского сельсовета
  5. Решение Чериковского районного Совета депутатов от 6 марта 2012 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Чериковского района
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.