Вераб’евіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вераб'евіцкі сельсавет)

Вераб’е́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікія Вераб’евічы.

Вераб’евіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Вераб’евічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
22 жніўня 2017
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Старшыня сельсавета Нагулевіч Анатоль Пятровіч
Кіраўнік спраў Філон Марына Мікалаеўна
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2017) 778
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Асташынскага сельсавета[1].

25 мая 2017 года цэнтр Асташынскага сельсавета перанесены з вёскі Навасёлкі ў аграгарадок Вялікія Вераб’евічы[2]. 22 жніўня 2017 года Асташынскі сельсавет перайменаваны ў Вераб’евіцкі[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1011 чалавек[4], з іх 94,3 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,6 % — палякі, 1,4 % — армяне[5].

Насельніцтва, жыхароў: 1123 (2008 г.), 1011 (2009 г.)[4], 778 (2017 г.).

Склад правіць

У склад сельсавета ўваходзіць 12 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[4]
Антонаўка вёска 68
Асташына вёска 120
Валосаўка вёска 36
Вялікія Вераб’евічы аграгарадок 338
Залозкі вёска 20
Малыя Вераб’евічы вёска 36
Навасёлкі вёска 50
Нянькава вёска 56
Пантусавічы вёска 16
Поўбераг вёска 75
Ракевічы вёска 116
Сенненскае Загор’е вёска 80

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Новогрудского районного Совета депутатов от 25 мая 2017 г. № 152 О переносе административного центра Осташинского сельсовета Новогрудского района Архівавана 1 снежня 2020.
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 273 О переименовании Осташинского сельсовета Новогрудского района Гродненской области Архівавана 23 лістапада 2020.
  4. а б в Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць