Вераб’евіцкі сельсавет
Вераб’е́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікія Вераб’евічы.
Вераб’евіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Навагрудскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікія Вераб’евічы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 22 жніўня 2017 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Старшыня сельсавета | Нагулевіч Анатоль Пятровіч |
Кіраўнік спраў | Філон Марына Мікалаеўна |
Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
Насельніцтва (2019) | 729 |
Тэлефонны код | +375 1597 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Асташынскага сельсавета[1].
25 мая 2017 года цэнтр Асташынскага сельсавета перанесены з вёскі Навасёлкі ў аграгарадок Вялікія Вераб’евічы[2]. 22 жніўня 2017 года Асташынскі сельсавет перайменаваны ў Вераб’евіцкі[3].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1011 чалавек[4], з іх 94,3 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,6 % — палякі, 1,4 % — армяне, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 729 чалавек[6].
Насельніцтва, жыхароў: 1123 (2008 г.), 1011 (2009 г.)[4], 778 (2017 г.).
Склад
правіцьУ склад сельсавета ўваходзіць 12 населеных пунктаў (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[4] |
---|---|---|
Антонаўка | вёска | 68 |
Асташына | вёска | 120 |
Валосаўка | вёска | 36 |
Вялікія Вераб’евічы | аграгарадок | 338 |
Залозкі | вёска | 20 |
Малыя Вераб’евічы | вёска | 36 |
Навасёлкі | вёска | 50 |
Нянькава | вёска | 56 |
Пантусавічы | вёска | 16 |
Поўбераг | вёска | 75 |
Ракевічы | вёска | 116 |
Сенненскае Загор’е | вёска | 80 |
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Новогрудского районного Совета депутатов от 25 мая 2017 г. № 152 О переносе административного центра Осташинского сельсовета Новогрудского района Архівавана 1 снежня 2020.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 273 О переименовании Осташинского сельсовета Новогрудского района Гродненской области Архівавана 23 лістапада 2020.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.