Вераб’інападобныя

Вераб'інападобныя (Passeriformes) — самы вялікі атрад класу птушак (Aves), налічвае каля 5.300 відаў. Сукупнасць усіх іншых атрадаў птушак аб'ядноўваюць таксама пад ненавуковай назвай невераб'інападобныя (Nonpasseriformes).

Вераб’інападобныя

Дамавы верабей (Passer domesticus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Passeriformes Linnaeus, 1758

Падатрады:

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178265
NCBI  9126
EOL  1596
FW  39441

Адметныя рысы правіць

Вераб'іныя ў параўнанні з прадстваўнікамі іншымі сямействаў адносна невялікія птушкі. Даўжыня цела вар'юецца ад 8 (каралёк) да 120 (райская птушка) сантыметраў. Маса крумкачоў да 1,6 кг, самыя дробныя — каралькі (5—7 г), некаторыя нектарніцы (3—4 г).

Самцы ў большасці буйнейшыя за самак. У многіх выяўлены палавы дымарфізм у афарбоўцы, голасе.

Прыстасаваны да жыцця на дрэвах, зямлі, скалах, здабывання корму ў вадзе. Большасць птушак з атраду вераб'інападобных з'яўляюцца пералётнымі; некаторыя аселыя ці вандроўныя. Большасць насякомаедныя, ёсць усёедныя (крумкачовыя), раслінаедныя.

Манагамы, жывуць парамі, робяць складаныя гнёзды. Нясуць 4—8, радзей да 16 стракатых або аднаколерных яец, часта нясуцца 2 і больш разы за год.

Сістэматыка правіць

Падзяляюцца на 4 падатрады. Шыракадзюбы, або рагадзюбы жывуць у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Крыклівыя, або тыраны распаўсюджаны пераважна ў Паўднёвай Амерыцы і тропіках Усходняга паўшар'я. Паўпеўчыя вераб'інападобныя жывуць у Аўстраліі. Пеўчыя пашыраны па ўсім свеце. Усяго звыш 5000 відаў, амаль 2/3 ад усіх птушак зямнога шара.

Сямействы: (непоўны пералік)

Літаратура правіць

  • Вераб'інападобныя // БЭ ў 18 т. Т. 4. — Мн.: БелЭн. 1997.

Спасылкі правіць