Вераб’і (Мядзельскі раён)

вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Вераб'і́[1] (трансліт.: Vierabji, руск.: Веробьи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Вёска
Вераб'і
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
72
Насельніцтва
135 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222376
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240857009
Вераб'і на карце Беларусі ±
Вераб’і (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Вераб’і (Мядзельскі раён)
Вераб’і (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Вераб’і (Мядзельскі раён)

Гісторыя правіць

У 1848 годзе вёска аднайменнага фальварка маёнтка Будслаў Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка І. І. Аскеркі, 6 двароў, 58 жыхароў. Фальварак меў 7 дваровых сялян, дом аканома, гумно, жывёльны двор, стайню. У 1868 г. існавалі 2 вёскі (49 і 69 жыхароў) і фальварак (21 жыхар). У 1904 г. на месцы сучаснай вёскі былі прыватны фальварак (16 жыхароў) і вёска (217 жыхароў) у складзе Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

У 1921 г. вёска і фальварак у Будслаўскай гміне Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства. У вёсцы было 55 двароў, 257 жыхароў; у сядзібе — 3 двары, 33 жыхары. З 12.10.1940 г. да 27.03.1959 г. вёска — цэнтр Вераб’ёўскага сельсавета Крывіцкага раёна Вілейскай[2], з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, потым у Пузырскім сельсавеце таго ж раёна, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1945 г. у сяле пачата будаўніцтва цагляна-даховачнага завода. У снежні 1949 года жыхары вёскі аб'ядналіся ў калгас «Маладая гвардыя», да 06.02.1975 г. вёска — цэнтр узбуйненага калгасу з той жа назвай, цяпер у калгасе «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

  • 259 жыхароў (1960)
  • 72 двары, 135 жыхароў (1997)

Інфраструктура правіць

У вёсцы знаходзяцца Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін (з 1948), жывёлагадоўчая ферма.

Памятныя мясціны правіць

На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 14 жыхароў з вёсак былога калгаса «Маладая гвардыя» (вёскі Вераб'і, Грыбкі, Васілеўшчына, Кулікова, Навасёлкі, Залессе). У 1965 г. на ўшанаванне іх памяці ў цэнтры вёскі пастаўлены абеліск.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.

Спасылкі правіць