Забалацкі сельсавет (Аршанскі раён)
За́балацкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Заслонаўка.
Забалацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Аршанскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заслонаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 380 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Веравайшанскі (Забалацкі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Веравойша (Горная Веравойша). У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забалацце. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Машкоўскага сельсавета перададзена вёска Арлоўшчына[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Машкоўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Даўжаніцы, Падгайшчына і Стар)[2]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзена вёска Дачная[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Веравайшанскага сельсавета 17 населеных пунктаў[4]. 15 мая 1981 года ў склад сельсавета перададзены: з Малотынскага сельсавета — вёска Грабянёва, з Ліпкаўскага сельсавета — вёска Татарск[5]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Забалацкі[6]. 16 лютага 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заслонаўка.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2848 чалавек[7], з іх 91,8 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 2380 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.