Верасакветныя (Ericales) — парадак кветкавых двухсемядольных кветкавых раслін

Верасакветныя

Cinerea arborea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ericales Dumort., (1829)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23443
NCBI  41945
EOL  4186
FW  54919

Апісанне

правіць

Аб'ядноўвае невялікія дрэвы ці кусты і кусцікі, радзей шматгадовыя травы, больш ці менш мікатрофныя (уступаюць у сімбіёз з гіфамі грыбоў), большай часткай вечназялёныя.

Лістаразмяшчэнне чарговае, радзей супраціўнае ці кальчаковае. Лісты простыя, цэльныя, без прылісткаў. Кветкі звычайна ў гронках, двухполыя, радзей аднаполыя, звычайна актынаморфныя. Чашалісцікаў свабодных ці зрослых у аснове 5 (3-7). Пялёсткі ў колькасці чашалісцікаў зрослыя. Рэдка пялёсткі адсутнічаюць. Тычынкі ў колькасці пялёсткаў ці іх у 2 разы болей, рэдка толькі 2 ці да 20, прымацаваныя да кветаложа ці да трубачкі венчыка. Гінецэй цэнакарпны з 2-10 карпел, завязь верхняя ці ніжняя, 1-10-гняздовая са шматлікімі, некалькімі ці адным семязачаткам у кожным гняздзе. Плады — каробачкі, ягады ці касцянкі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

правіць
  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6