Грыцук малы

(Пасля перасылкі з Вераценнік малы)

Грыцук малы, вераценнік малы (Limosa lapponica) — птушка сямейства Бакасавыя (Scolopacidae).

Грыцук малы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Limosa lapponica (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176687
NCBI  161683
EOL  1049549
FW  372161

Апісанне правіць

Даўжыня цела 36—42 см, размах крылаў 64—80 см. Падобны да вялiкага грыцука. Адрозніваецца злёгку загнутай уверх дзюбай, а ў шлюбным уборы больш іржавага колеру ў апярэнні. Спод цела без палосак, іржавага колеру. У негнездавы час шэры з белымі грудзьмі. У палёце на хвасце цёмныя тонкія палоскі, на крылах адсутнічае люстэрка або яно вузкае, белае.

Пашырэнне правіць

Арэал разарваны: крайняя поўнач Палеарктыкі і ўзбярэжжы заходняй Аляскі. Пералётны від. Месца зімовак: еўрапейскія і афрыканскія ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, еўрапейскія ўзбярэжжы Паўночнага мора, нешматлікі ў басейне Міжземнага мора, Чырвонае мора, Персідскі заліў, Паўднёвая і Усходняя Азія, Малайзія, Калімантан, Новая Гвінея, Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўночная і Заходняя Афрыка. На тэрыторыі Беларусі рэдкі залётны толькі пад час міграцый від.

Гнездавы біятоп — забалочаная тундра, часта на марскіх берагах, вакол тарфянікаў, мохавых балот, багнаў, азёр, вільготныя лугі; паслягнездавы — галоўным чынам галечныя марскія ўзбярэжжы або берагі астравоў, таксама дэльты рэк, часта з пяском ці глеем.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо звычайна ў купіне раслін, акружанае вадой або слоем моху, пад прыкрыццем, ямка, высланая раслінамі з бліжэйшага наваколля (часам яйкі ляжаць без высцілкі на моху).

 
Яйка

Яйкі звычайна 4 (часам 2—3), грушападобныя, зеленавата-бурыя альбо аліўкава-карычневыя, глыбокія плямы — папяліста-шэрыя, паверхневыя — карычнева-бурыя.

Літаратура правіць