Вера Ільінічна Кавалерава

Вера Ільінічна Кавале́рава (нар. 13 ліпеня 1951, Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1991).

Вера Ільінічна Кавалерава
Дата нараджэння 13 ліпеня 1951(1951-07-13)[1] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса
Гады актыўнасці з 1972
Тэатр
Член у
Узнагароды
IMDb ID 5049177

Біяграфія

правіць

Займалася ў 19591969 гадах дзіцячай тэатральнай студыі пры Рэспубліканскай студыі тэлебачання. З 1970 года працуе ў Тэатры юнага гледача Беларусі, у 19781984 гадах у Львоўскім драматычным тэатры  (руск.).

Творчасць

правіць

Актрыса на ролі травесці. Яе спецыфічная тэхніка выканання роляў казачных персанажаў выразна падкрэслівае іх характарнасць: Чыпаліна («Чыпаліна і яго сябры» паводле Дж. Радары), Ліс («Рыгорка — ясная зорка» А. Вярцінскага) і інш. Выканаўца, здольная і на глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет вобразаў: Эвен і Гітэль Моска («Стваральніца цуду  (руск.)» і «Двое на арэлях» У. Гібсана  (руск.)). Лепшыя ролі вылучаюцца раскрыццём душэўнага стану персанажаў, тэмпераментнасцю, узрушанасцю пачуццяў: Міколка («Міколка-паравоз» паводле М. Лынькова), Кацярынка, Зоська («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Ларыса («Чатыры кроплі» В. Розава  (руск.)) і інш.

Узнагароды

правіць

Заслужаная артыстка Беларусі (1991). Лаўрэатка прэміі імя Л. Мазалеўскай (2001). Уладальніца прыза «Крыштальная Паўлінка» (2011).

Зноскі

  1. Vera Kavalerova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.

Літаратура

правіць