Адкрыць галоўнае меню

Вера Бартуль - (дзявоч. Касцюкевіч, 29(30).11.1930, в. Губічы Рагачоўскага пав. Гомельскай губ. (цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл.) — 24 красавіка 2006, Нью-Ёрк) - дзеячка беларускай эміграцыі, мадэль, кансультантка-кутур'е.

Змест

Пачатак мадэльнай дзейнасціПравіць

У 1947 годзе у дзяцінстве разам з сям’ёй пераехала ў Велікабрытанію, дзе спачатку працавала ў шпіталі й вучылася ў мэдычнай школе. У 1949 годзе пабралася шлюбам з Францішкам Бартулем. Скончыла школу дэманстрацыі моды, каб працаваць мадэллю і кансультанткай-кутур’е.

у 1956 разам з мужам пераехала ў ЗША. Найбольшага поспеху як мадэль дасягнула, дэманструючы футровую вопратку. Пазней працавала менеджэркай у кампаніі мод. Яе працы дэманстраваліся ў найлепшых крамах Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Лос-Анджэлесе, Чыкага.

Палітычная дзейнасцьПравіць

Вера стварыла сцэнічныя ўборы для славутага на эмiграцыi танцавальнага гурта «Васілёк», разам з якім упершыню пасля доўгага расстання наведала Беларусь, а потым шмат разоў прыяжджала сюды як сяброўка арганізацыі «CitiHope», што дапамагала ахвярам Чарнобыля. Збірала сродкі на падтрымку вяртанцам з ГУЛАГу. Сярод тых, хто атрымліваў гэтую дапамогу, былі Ларыса й Янка Геніюшы, Юрка і Лявон Луцкевічы.

Была старшынёй Жаночага Згуртавання/Секцыі БАЗА, сяброкай Управы Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА. Як адна з кіраўнічак жаночае структуры БАЗА найбольш спрыяла дапамозе суродзічам у Еўропе, найперш на Беласточчыне.

Выкладала беларускую мову і гісторыю ў беларускай дапаўняльнай школе ў Брукліне. Спявала ў самадзейнасці, у т. л. у жаночым секстэце «Гоман». Скарыстоўваючы свой прафесійны досвед, была арганізатаркай шэрагу публічных паказаў беларускіх народных строяў, у т. л. на святкаванні 50-х угодкаў БАЗА (1999). Таксама збірала сродкі на выданне кружэлак Данчыка, на Беларускі музей у Гайнаўцы.

У 1993 годзе брала ўдзел у І з’ездзе Згуртавання Беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў Мінску. Да апошніх дзён жыцця Вера Бартуль з’яўлялася кіраўніцай Нью-Ёркскай суполкі Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны, а таксама старшынёй Беларуска-Амерыканскай жаночай арганізацыі – BAWA (Belarusian American Women Association).

Зноскі

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.