Вера Віктараўна Кіперман (укр.: Віра Вікторівна Кіперман, народжаная Галушка; нар. 3 лютага 1982, Днепрадзяржынск, Днепрапятроўская вобласць), больш вядомая пад псеўданімам Вера Брэжнева — украінская поп-спявачка, актрыса, тэлевядучая, былая ўдзельніца поп-гурта «ВІА Гра» (2003—2007).

Вера Брэжнева
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Вера Віктараўна Кіперман
Дата нараджэння 3 лютага 1982(1982-02-03) (42 гады)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Муж Канстанцін Шатаевіч Меладзэ[1]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 2003 — цяп. час
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка
Калектывы ВІА Гра
Супрацоўніцтва Канстанцін Меладзэ
Узнагароды Ордэн княгіні Вольгі III ступені
brezhneva.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Бацька — Віктар Міхайлавіч Галушка (11 сакавіка 1954 — 11 ліпеня 2015[2][3][4][5]), працаваў інжынерам на Прыдняпроўскім хімічным заводзе[6]. Маці — Тамара Вітальеўна Галушка (у дзявоцтве — Пермякова, нар. 8 чэрвеня 1952 г.[7], скончыла медыцынскае вучылішча, працавала на тым жа заводзе. Спявачка набыла бацькам кватэру ў горадзе Барыспаль непадалёк ад Кіева.

У Веры ёсць тры сястры: старэйшая Галіна (нар. 10 мая 1977 г., з’ехала за мяжу) і малодшыя — двайняткі Анастасія і Вікторыя (нар. 22 снежня 1984). Вікторыя стала жонкай Аляксандра Цакалы.

Вера вучылася ў сярэдняй школе № 41 г. Днепрадзяржынск. Будучы падлеткам, захаплялася спортам (гандбол, баскетбол, каратэ, мастацкая гімнастыка), займалася з рэпетытарамі замежнымі мовамі, марыла аб паступленні на юрыдычны факультэт[8][9]. Аднак скончыла завочнае аддзяленне Днепрапятроўскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці эканаміст.

Асабістае жыццё правіць

У Веры ёсць дачка Соня (нар. 30 сакавіка 2001)[10], бацькам якой з’яўляецца Віталь Войчанка. Пара пражыла некалькі гадоў у незарэгістраваным шлюбе.

У лістападзе 2006 года Вера выйшла замуж за ўкраінскага бізнэсмэна Міхаіла Кіпермана і змяніла сваё прозвішча на Кіперман. 14 снежня 2009 года ў іх нарадзілася дачка Сара[11]. У кастрычніку 2012 года паведаміла аб разводзе з мужам.

У лютым 2013 года стала вядома аб яе рамане з рэжысёрам Марусам Вайсбергам, аднак сама Вера так і не пацвердзіла гэтую інфармацыю[12].

У кастрычніку 2015 года Вера таемна выйшла замуж за Канстанціна Меладзэ, вяселле адбылося ў Італіі ў коле блізкіх.

Творчасць правіць

ВІА Гра правіць

Упершыню Вера выступіла на адной сцэне з гуртом «ВІА Гра» падчас гастроляў групы па Украіне ў чэрвені 2002 года ў якасці жадаючай з залі праспяваць разам з гуртом песню «Попытка № 5».

У лістападзе 2002 года Веру запрасілі на кастынг ў групу «ВІА Гра» на месца зыходзячай Алены Вінніцкай, які яна з поспехам прайшла. У студзені 2003 года «ВІА Гра» паўстала ў абноўленым складзе: Надзея Граноўская, Ганна Седакова і Вера Брэжнева.

Брэжнева заставалася нязменнай удзельніцай калектыву больш за 4 гады. У снежні 2007 года з’явілася афіцыйнае паведамленне аб тым, што Вера назаўсёды пакінула групу «ВІА Гра»[13].

Сольная кар’ера правіць

У 2007 годзе Вера была названа самай сексуальнай жанчынай Расіі па выніках галасавання чытачоў расійскага выдання часопіса Maxim.

У 2008 годзе Вера пачынае весці праграму «Магія дзесяці» на Першым канале.  Таксама ў 2008 годзе Вера прыняла ўдзел у шоў «Ледніковы перыяд-2».

Амаль усю восень Вера Брэжнева правяла на здымках рамантычнай камедыі «Каханне ў вялікім горадзе». Прэм’ера фільма адбылася 5 сакавіка 2009 года[14]. Да фільма Вера запісала саўндтрэк «Каханне ў вялікім горадзе» і зняла на яго свой трэці кліп[15]. Пасля выхаду фільма «Каханне ў вялікім горадзе» Вера знялася ў працягу — «Каханне ў вялікім горадзе 2». Напярэдадні выхаду фільма ў пракат выйшаў кліп гурта «Дыскатэка Аварыя» «Лето всегда!», дзе яна знялася разам з Настай Задарожнай і Святланай Ходчанкавай.

У красавіку 2010 года адбылася прэм’ера песні «Любовь спасёт мир». У чэрвені Вера Брэжнева з’явілася разам з Данам Баланам на Прэміі Муз-ТВ 2010. 29 кастрычніка 2010 года на «Love радыё» адбылася прэм’ера іх сумеснай песні «Лепестками слёз». Па версіі часопіса Hello, Вера Брэжнева стала самай стыльнай ў Расіі.

Акрамя таго, 2010 год адзначыўся для Веры першай статуэткай на цырымоніі ўручэння нацыянальнай прэміі «Залаты грамафон» за песню «Любовь спасёт мир».

19 лютага 2011 года ў Кіеве адбылася шостая штогадовая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў намінацыі «Найпрыгажэйшыя людзі Украіны-2010», Вера Брэжнева стала пераможцай у намінацыі «Найпрыгажэйшая жанчына Украіны».

8 сакавіка 2011 году выйшаў дыск «Вера Брэжнева. Сакрэты прыгажосці». 18 траўня адбылася прэм’ера песні «Реальная жизнь». На новую песню быў зняты відэакліп у Непале. Прэм’ера аднайменнага відэакліпа адбылася 7 чэрвеня. 30 лістапада выйшаў афіцыйны сінгл песні «Sexy Bambina», пазней выйшаў аднайменны відэакліп. 6 чэрвеня 2012 года адбылася прэм’ера песні «Бессонница». У верасні 2012 года выйшла песня «Любовь на расстоянии», сумесная праца Веры Брэжневай і DJ Smash.

24 лістапада 2012 года адбылася прэм’ера фільма «Джунглі», у якім галоўныя ролі выканалі Вера Брэжнева і Сяргей Светлакоў.

16 красавіка 2013 года адбылася прэм’ера песні «Хороший день» (муз. і сл. Вера Брэжнева). 11 мая 2013 года выйшаў кліп на гэтую песню.

14 студзеня 2014 года адбыўся інтэрнэт-рэліз сінгла «Доброе утро», напісанага Канстанцінам Меладзэ. Праз месяц, 17 лютага, выходзіць у свет музычнае відэа да сінглу, знятае рэжысёрам Сяргеем Салодкім ў Амерыцы.

29 верасня 2014 года адбылася прэм’ера і афіцыйны рэліз новага сінгла «Девочка моя», а таксама прэм’ера аднайменнага кліпа, рэжысёрам якога стаў кліпмэйкер Алан Бадоеў.

У красавіку 2015 года Канстанцін Меладзэ абвясціў аб рэлізе другога студыйнага альбома Веры Брэжневай, які носіць назву «Ververa». Рэліз пласцінкі адбыўся 28 красавіка. У яго ўвайшлі 14 кампазіцый, большая частка з якіх ужо вядомая публіцы. За тыдзень да выхаду альбома, 21 красавіка, у яго падтрымку быў выпушчаны сінгл «Мамочка», аўтарам і прадзюсарам якога выступіў Канстанцін Меладзэ.

6 кастрычніка 2016 года Вера дала вялікі сольны канцэрт «Нумар 1» у Кіеве, у Нацыянальным палацы мастацтваў Украіны, а 8 кастрычніка — у Маскве, у Crocus City Hall[16].

Грамадская дзейнасць правіць

Спявачка адкрыла свой дабрачынны фонд «Прамень Веры» для дапамогі дзецям з онкагематалагічным захворваннем.

У 2014 годзе Вера Брэжнева стала паслом ААН па пытаннях правоў і дыскрымінацыі ВІЧ-інфіцыраваных жанчын, якія жывуць у краінах Сярэдняй Азіі і Усходняй Еўропы (праграма ЮНЭЙДС). Як сцвярджае Вера, праблемы ВІЧ-інфіцыраваных прадстаўніц слабага полу вельмі сур’ёзныя: яны менш абаронены ў сацыяльным плане, і нярэдка адчуваюць «неверагодны ціск з боку грамадства», становячыся ізгоямі.

З’яўляецца тварам рэкламнай кампаніі сістэмы грашовых перакладаў «Залатая Карона» групы кампаній ЦФТ (Расія).

У 2015 годзе Вера Брэжнева стала тварам італьянскага брэнда CALZEDONIA ў Расіі.

Дыскаграфія правіць

Сольныя альбомы правіць

  • 2010 — Любовь спасёт мир[17]
  • 2015 — Ververa

У складзе «ВІА Гра» правіць

Студыйныя альбомы правіць

  • 2003 — Стоп! Снято!
  • 2003 — Биология
  • 2003 — Stop! Stop! Stop!
  • 2007 — L.M.L. (як Nu Virgos)

Зборнікі і EP[18] правіць

  • 2005 — Бриллианты
  • 2006 — ВИА Гра. MP3 Collection

DVD правіць

  • 2003 — Стоп! Снято!
  • 2004 — Nu Virgos: MV Collection (як Nu Virgos)
  • 2006 — Video Бриллианты

Відэа правіць

  • Фільм-дапаможнік «Вера Брэжнева. Сакрэты прыгажосці»

Зноскі

  1. https://tabloid.pravda.com.ua/focus/562b2996ef9d5/
  2. http://ivona.bigmir.net/showbiz/stars/416106-Vera-Brezhneva-prokommentirovala-smert--svoego-otca
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 3 жніўня 2017.
  4. Вера Брежнева потеряла отца
  5. Когда продюсер «ВИА Гры» Дмитрий Костюк узнал, что принятая в группу вера галушка из… — Газета «ФАКТЫ и комментарии»
  6. http://lovlya-ryby.ru/zhitelyam/chtivo/roditeli-very-brezhnevojj.html Архівавана 28 ліпеня 2017.
  7. https://sunny7.ua/krasota/shou-biz/rodstvennye-svyazi--vera-brejneva-pokazala-foto-so-svoimi-sestrami Архівавана 23 верасня 2017.)
  8. Вера Брежнева // Вокруг ТВ: Вся панорама ТВ
  9. Вера Брежнева биография, фото — узнай все!
  10. "Дочка Веры Брежневой: похожа ли она на звездную маму | Женские истории из жизни". Блог Али Шу [руская]. 2016-02-03. Праверана 2017-04-07. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2017. Праверана 3 жніўня 2017.
  11. Вера Брежнева отмечает 5-летие младшей дочери. www.starhit.ru (14 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2015. Праверана 3 жніўня 2017.
  12. Брежнєва про роман с режиссёром: Не вірте чуткам (укр.). Tablo ID (16 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2013. Праверана 18 жніўня 2013.(укр.) . Tablo ID (2013-08-16). з першакрыніцы 19 жніўня 2013. Праверана 18 жніўня 2013.
  13. http://www.utro.ua/articles/2007/07/30/55036.shtml (недаступная спасылка — гісторыякопія)
  14. Объявлена дата премьеры «Любовь в большом городе»
  15. Вера Брежнева сняла «Любовь в большом городе» // NEWSmusic.ru
  16. "Вера Брежнева в Крокус Сити Холле". Crocus City Hall. Архівавана з арыгінала 10 кастрычніка 2016. Праверана 2016-10-09. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2016. Праверана 3 жніўня 2017.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2016. Праверана 3 жніўня 2017.
  17. Презентация первого сольного альбома Веры Брежневой | VELVET MUSIC Архівавана 28 снежня 2010.
  18. Песні з голасам Веры выйшлі таксама ў альбомах Поцелуи (2007), Лучшие песни (2008) і Эмансипация (2008), якая выйшлі ўжо пасля зыходу Брэжневай з групы.

Спасылкі правіць